Афіцыйны сайт
22 ліпеня 2020

Аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь

 Парадак прызначэння пенсій за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь рэгулюецца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 1993 г. № 185 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2011 г. № 1367).
Пенсіі за асаблівыя заслугі ўсталёўваюцца Камісіяй па ўстанаўленні пенсій за асаблівыя заслугі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Права на пенсію за асаблівыя заслугі
Права на пенсію за асаблівыя заслугі маюць грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць пенсію па ўзросце, па інваліднасці, за выслугу гадоў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» або пенсію за выслугу гадоў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь».

У грамадзян, якія атрымліваюць пенсію па ўзросту або за выслугу гадоў, такое права ўзнікае па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а якія атрымліваюць пенсію па інваліднасці – незалежна ад узросту.

Асобы, якія маюць права на пенсію за асаблівыя заслугі

Пенсія за асаблівыя заслугі ўстанаўліваецца:

* Героям Беларусі, Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы;

* грамадзянам, узнагароджаным ордэнамі Айчыны трох ступеняў, ордэнамі "За службу Радзіме" трох ступеняў, ордэнамі Славы трох ступеняў, ордэнамі Працоўнай Славы трох ступеняў, ордэнамі "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР" трох ступеняў;

* грамадзянам, узнагароджаным трыма і больш ордэнамі Рэспублікі Беларусь і (або) СССР;

• жанчынам, якія нарадзілі і выхавалi дзевяць і больш дзяцей і ўзнагароджаны адной з наступных дзяржаўных узнагарод СССР ці Рэспублікі Беларусь: ордэнам Маці, медалём "Медаль мацярынства", ордэнам "Мацярынская слава", ордэнам "Маці-гераіня";

• грамадзянам, удастоеным ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, БССР ці СССР (народны, заслужаны);

* лаўрэатам Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, БССР, Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР;

• грамадзянам, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, членам Урада Рэспублікі Беларусь, старшыням

аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама пасля спынення імі работы на названых пасадах;

* пераможцам і прызёрам Алімпійскіх, Паралімпійскіх, дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіёнам свету і Еўропы;

* камандзірам, камісарам, начальнікам штабоў партызанскіх брыгад і атрадаў.

Пенсія за асаблівыя заслугі не ўстанаўліваецца грамадзянам, якія маюць судзімасць.

Памер пенсіі за асаблівыя заслугі

Пенсія за асаблівыя заслугі усталёўваецца ў памеры пенсіі па ўзросту, па інваліднасці або за выслугу гадоў, прызначанай пенсіянеру ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні" або заканадаўствам аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь, і павышэння за асаблівыя заслугі.

Памер павышэння за асаблівыя заслугі вызначаецца камісіяй у кожным канкрэтным выпадку з улікам заслуг грамадзяніна, якому ўсталёўваецца пенсія за асаблівыя заслугі, і не можа перавышаць 250 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту.

Даведачна: мінімальны памер пенсіі па ўзросце складае 25 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь за два апошнія кварталы і з 1 мая 2020 г. складае 61,70 рублёў.

Пераканаўчая просьба да грамадзян, якія маюць узнагароды, на падставе якіх можа быць ўстаноўлена пенсія за асаблівыя заслугі, паведаміць ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па тэл. 3-76-14.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканка