Афіцыйны сайт
29 красавіка 2020

Мяняецца фармат конкурсу-пленэра «Мой край - Смаргоншчына»

    Арганізацыйны камітэт адкрытага рэгіянальнага конкурсу-пленэра «Мой край - Смаргоншчына» паведамляе, што ў сувязі СА складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у рэгіёне не бачыць магчымым правядзенне мерапрыемства ў фармаце пленэру. Раскрыць тэму роднага краю ў сваёй творчасці ў гэтым годзе юныя мастакі могуць, прыняўшы ўдзел у адкрытым рэгіянальным конкурсе дзіцячага малюнка «Мая Радзіма – Беларусь», прымеркаваным да аб'яўленага ў Беларусі Года малой радзімы.

У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых мастацкіх школ, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, мастацкіх студый, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце з 8 да 16 гадоў. Заяўкі на ўдзел і творчыя працы прымаюцца да 26 мая. 

Тэлефоны для даведак (801592) 44640, 44628        
ПАЛАЖЭННЕ https://cloud.mail.ru/public/4tqU/3XMwcLruq

ЗАЯЎКА https://cloud.mail.ru/public/2Dzg/3vRwjdGd7

 АНКЕТА https://cloud.mail.ru/public/3H9G/3CEWUcbty