Афіцыйны сайт
22 кастрычніка 2020

Выязны асабісты прыём грамадзян

 У пятніцу, 23 кастрычніка 2020 г. старшынёй Лідскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю Сяліцкім Аляксандрам Іосіфавічам сумесна з намеснікам пракурора Смаргонскага раёна Бандарчуком Аляксеем Сяргеевічам з 12.00 да 14.00 будзе праводзіцца асабісты прыём грамадзян і адначасова "прамую тэлефонную лінію" ў Смаргонскім райвыканкаме.
Выказаць прапановы і задаць пытанні ў ходзе «прамой тэлефоннай лініі» можна па тэлефоне 3-88-30.
Прыём грамадзян будзе праводзіцца ў кабінеце 415 будынка Смаргонскага райвыканкама.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца да 12.00 22 кастрычніка 2020 г. па тэлефоне 3-76-57.