Галоўная / Белорусская версия / Сельсаветы / Каранёўскі сельсавет

Каранёўскі сельсавет

Старшыня – Гаспадарова Святлана Сяргееўна, тэл. (+37501592) 42795, маб. 80297855040.
Кіраўнік справамі – Шыш Святлана Леанідаўна, тэл. (+37501592) 44670.
Інспектар – Семко Вольга Аляксандраўна, тэл. (+37501592) 42530.
Інспектар – Бука Анжэла Генрыхаўна, тэл. (+37501592) 42550.
Электронная пошта: selispolkom@koreni.by

Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй сельскага выканаўчага камітэта ажыццяўляецца па серадах з 8.00 да 13.00, «прамыя тэлефонныя лініі» праводзяцца па суботах з 9.00 да 12.00 па тэл. 80297855040.

Каранёўскі сельсавет утвораны ў 1940 годзе, размешчаны ў заходняй частцы Смаргонскага раёна. Плошча сельсавета складае 19 592,4 га.
Пастаянна дзеючы орган, які забяспечвае арганізацыю работы на тэрыторыі сельсавета, – Каранёўскі сельскі выканаўчы камітэт.
Прадстаўнічым дзяржаўным органам на тэрыторыі сельсавета і асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання з'яўляецца Каранёўскі сельскі Савет дэпутатаў.

Юрыдычны адрас: г. Смаргонь, вул. Трактарная, д. 64.
Цэнтральным населеным пунктам сельсавета з'яўляецца аграгарадок Асінаўшчызна, размешчаны ў 6 кіламетрах ад горада Смаргоні.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
• Аславяняты - вёска
• Белевічы - вёска
• Бялкоўшчына – аграгарадок
• Бяразнякі - вёска
• Васілевічы - вёска
• Васюкі - вёска
• Гауці - вёска
• Глінна - вёска
• Галяшонкі - вёска
• Зацішша - вёска
• Караваі - вёска
• Карані - вёска
• Краснае - вёска
• Кулакова - вёска
• Ляўкі - вёска
• Лісічына - вёска
• Лубянка - вёска
• Мацюляны - вёска
• Навінка – вёска
• Арэхаўка - вёска
• Асінаўка – вёска
• Асінаўшчызна – аграгарадок
• Перавессе - вёска
• Пагарэльшчына - вёска
• Падзялёная – вёска
• Панара - вёска
• Рыбакі - вёска
• Сазоны - вёска
• Святляны - вёска
• Слабсны - вёска
• Смалярня - вёска
• Студзянец - вёска
• Стымоні - вёска
• Талмуцішкі - вёска
• Татаршчына – вёска
• Харукава - вёска
• Хвецавічы - вёска
• Хадакі - вёска
• Хацені - вёска
• Шаматова - вёска
• Яжгі – вёска

Насельніцтва Каранеўскага сельсавета на 1 студзеня 2023 г. – 2155 чалавек.

Арганізацыі
Вытворчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Саўгас Смаргонскі», тэл. (+37501592) 90114.
Смаргонскае лясніцтва ДЛГУ «Смаргонскі вопытны лясгас», тэл. (+37501592) 90593.
На тэрыторыі сельсавета размешчана 7 фермерскіх гаспадарак.
Гандлёвае абслугоўванне
На тэрыторыі сельсавета ў аграгарадках Асінаўшчызна і Бялкоўшчына ажыццяўляюць продаж змешаных тавараў 2 магазіны Смаргонскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства і 2 магазіны адкрытага акцыянернага таварыства «Спадчына».
Аддаленыя населеныя пункты не менш як два разы на тыдзень абслугоўваюцца ўнітарным прыватным гандлёвым прадпрыемствам «АнаВір», таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Еўрагандаль» і прыватным унітарным прадпрыемствам «Зянкевіч».
Сфера паслуг
Да паслуг насельніцтва аддзяленне сувязі ў аг. Бялкоўшчына (тэл. +37501592 99435), дом сумеснага самастойнага пражывання ў аг. Бялкоўшчына (тэл. +37501592 99420).
Установы адукацыі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Асінаўшчызненская пачатковая школа» (тэл. +37501592 90121).
Установы аховы здароўя
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва сельсавета ажыццяўляецца фельчарска-акушэрскімі пунктамі аг. Бялкоўшчына (тэл. +37501592 99430) і в. Вялікая Мыса (тэл. +37501592 63114), Каранёўскай (тэл. +37501592 42493) і Сольскай (тэл. +37501592 91264) амбулаторыямі.
Установы культуры
Сектар культуры і вольнага часу «Бялкоўшчынскі Дом культуры» (тэл. +37501592 90639);
філіял «Бялкоўшчынская сельская бібліятэка» тэл. (+37501592 98611);
філіял «Асінаўшчызненская сельская бібліятэка» (тэл. +37501592 98610).
Воінскія захаванні, памятныя знакі
Сімвалічныя помнікі воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг. Бялкоўшчына, в. Карані, в. Гауці;
нямецкае захаванне перыяду Першай сусветнай вайны ў в. Гауці.
Культавыя будынкі
Касцёл Праабражэння Гасподняга ў в. Аславяняты Смаргонскага раёна Гродзенскай епархіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь;
царква святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Святляны Смаргонскага раёна Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.