Афіцыйны сайт

Адно акно

Служба «адно акно» Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта размяшчаецца на першым паверсе будынка райвыканкама па адрасе г. Смаргонь, вул. Леніна, 5.

Служба «адно акно» Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта размяшчаецца на першым паверсе будынка райвыканкама па адрасе г. Смаргонь, вул. Леніна, 5.

Рэжым работы службы «адно акно»:
панядзелак-пятніца: з 8.00 да 13.00 гадзін, з 14.00 да 17.00 гадзін,
субота: з 8.00 да 12.00 гадзін
нядзеля: выхадны

Работнікі службы: Рогач Дар'я Анатольеўна, старшы інспектар юрыдычнага аддзела;
Вікторчык Вольга Сяргееўна, старшы інспектар юрыдычнага аддзела;
Палонская Наталля Міхайлаўна, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва.

Тэлефоны: 3-76-10, 3-76-11, 3-76-12, 142

Задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца: прыём дакументаў, вядзенне растлумачальнай работы даведачнага характару і папярэдняга кансультавання па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур.

У службе «адно акно» грамадзяне атрымліваюць даведкі, рашэнні, іншыя дакументы, якія выдаюцца па заявах грамадзян аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Узоры заяў і пералік дакументаў, якія грамадзянін павінен падаць, размешчаны на інфармацыйных стэндах, на афіцыйным інтэрнэт-сайце Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, у службе «адно акно».