Афіцыйны сайт

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка Смаргонскага раёна спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў, бульбы і агародніны ў раслінаводстве. Вытворчасцю прадукцыі сельскай гаспадаркі займаецца 7 сельскагаспадарчых арганізацый. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў на 1 студзеня 2021 года складае 60,0 тыс. га. За 29 фермерскімі гаспадаркамі раёна замацаваны 2898 га зямельных угоддзяў. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі.
Разам з сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў раёне ажыццяўляюць дзейнасць  арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Гэта ААТ «Сморгоньаграсэрвіс», вет- і племстанцыі, інспекцыя па насенневодству, ветлабараторыя.
На тэрыторыі раёна  функцыянуюць філіял «Смаргонская птушкафабрыка» ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Рыбгас Солы», якія таксама ўносяць свой уклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.
На 01.101.2021 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічваецца 35,3 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы,  23,0 тыс. галоў свіней, 282,3 тыс.галоў птушкі. За студзень-верасень 2021 году выраблена валавой прадукцыі на суму свыш 106,9 млн. рублёў, або 94,2 працэнта да адпаведнага перыяду 2020 года. Валавы надой малака склаў 59,5 тыс. тон, або 109,8 працэнта да адпаведнага перыяду 2020 года. Ад кожнай каровы надоена 5091 кг малака. Вытворчасть прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывелы складае 10,3 працэнта у агульнай вытворчасці валавой прадукцыі. Сяреднесутачная прывага буйной рагатай жывелы  на вырошчванні і адкорме атрымана у колькасьці 707 грамаў. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 10,0 тыс. тон.
Збор зерня ў першапачатковай вазе 52,6 тыс.тон. Ураджайнасць з 1 га складае 29,9 ц/га. Масласемя рапсу сабралі звыш 6,2 тыс.тон. Ураджайнасць склала 28,2 ц/га. Ідзе нарыхтоўка цукровых буракоў, накапалі 6,6 тыс.тон.
Назапасілі травяных кармоў на зімне-стойлавы перыяд з разліку на адну умоўную галаву у колькасці 20,8 ц.к.а.