Галоўная / Навiны / Навiны раёна

Навiны раёна

17.09.2020
 16 верасня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і журналістам, ураджэнцам Смаргоншчыны Аркадзем Трафімавічам Жураўлёвым. З нагоды 65-гадовага юбілея пісьменніка прайшло мерапрыемства “Да мяне прытулілася слова”у літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы”. З пачуццём асабліва трапяткой любові творца расказаў прысутным пра сваю малую радзіму – вёску ГараніСмаргонскага раёна, шчыра падзяліўся ўспамінамі пра дзіцячыя гады. З асноўнымі вехамі яго творчай дзейнасці пазнаёмілі вядучыя Дурэйка З.А. і Мястоўская В.А.. Гучалі віншаванні юбіляру, а ён з удзячнасцю чытаў свае лірычныя навэлы, вершы, якія заварожваюць вобразнасцю, жывым родным словам.Музычныя нумары вучаніц ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага”Кіры Чэкун і Ксеніі Махнач задалі добры насторой прысутным. 
10.09.2020
 Смаргонская школа мастацтваў, дзе вучаць граць на музычных інструментах, спяваць, танцаваць і выяўленчаму мастацтву, яшчэ не скончыла набор вучняў на новы навучальны год. “Пакуль мы яшчэ маем магчымасць запісаць дзяцей на заняткі па харэаграфіі, ігры на акардэоне, баяне, кларнеце, саксафоне, віяланчэлі і цымбалах, - кажа Вольга Токарава, намеснік дырэктара школы мастацтваў імя Міхала Клеафаса Агінскага. - Таму, калі ёсць жаданне, то калі ласка – прыходзьце да нас”.Той, хто займаецца ў школе мастацтваў, неабавязкова павінен стаць прафесійным музыкам ці танцорам. Тым не менш, многія дзеці настолькі захапляюцца музыкай, спевамі ці выяўленчым мастацтвам, што і ў далейшым сваю будучую прафесію выбіраюць у гэтых кірунках. Вольга Мікалаеўна ўдакладніла, што сёлета 9 выпускнікоў школы мастацтваў сталі навучэнцамі і студэнтамі сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў музычнага і выяўленчага профіляў.
04.09.2020
 Дыплом ІІІ ступені і грашовую прэмію ў памеры 30 базавых велічынь атрымала Дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. У намінацыі “За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы” былі прадстаўлены вынікі інавацыйнай дзейнасці – новаўвядзенні ў выглядзе ўласных інфармацыйных рэсурсаў, а дакладна - чатырох баз дадзеных, што маюць вялікі попыт рэальных і віртуальных карыстальнікаў. Дырэктар установы Святлана Афанасьева расказала, што на выдзеленую суму раённая бібліятэка набыла шматфункцыянальнае ўстройства для друку з каляровым ксераксам і сканерам. Як сведчыць намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Зоя Варсоцкая, рэсурс дзейнічае з 2018 года, летась да базы дадзеных звярнуліся 21543 карыстальнікі, што складае 40 % ад агульнай колькасці віртуальных наведвальнікаў сайта. Ала СТРАШЫНСКАЯ. Фота аўтара.