Афіцыйны сайт
28 ліпеня 2020

100-гадовую юбілярку ўшаноўвалі ў Залессі

 Кажуць, жыццё даецца ўсім, а старасць – абраннікам. Даўгалецце ж, наогул, - падарунак для адзінак. Такім выключэннем з правілаў стала Ганна Гіруць з Залесся, якая ўчора сустрэла свой 100-ы дзень нараджэння. Яна трэцяя доўгажыхарка нашага раёна, якая перайшла гэты рубеж.
Павіншаваць імянінніцу прыехалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марына Нікалайчык, старшыня Залескага сельсавета Зянон Грышкевіч, упраўляючы справамі Залесскага сельсавета Валянціна Маркевіч, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Касакоўскі. Кветкі, падарункі і салодкія пачастункі прывезлі яны для юбіляркі.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.