Афіцыйны сайт
22 ліпеня 2021

16 ліпеня ў в. Васюкі адбылося свята вёскі

 Свята стала добрай магчымасцю сабрацца разам аднавяскоўцам і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш дарагога кутка, чым той, дзе табе пашчасціла нарадзіцца і жыць. Людзі, якія нарадзіліся ў адным краі, заўсёды неяк бліжэй адзін да аднаго, заўсёды радней. А ўсё таму, што ў іх ёсць агульнае — тое месца роднай беларускай зямлі, у якой яны нарадзіліся, а гэта дарагога каштуе. Вяскоўцаў радавалі сваёй творчасцю самадзейныя артысты Бялкоўшчынскага Дома культуры. Душэўныя песні стваралі цудоўны святочны настрой. Таксама, у рамках свята, прайшоў майстар-клас па побытавых танцах, на якім кожны прысутны змог паспрабаваць сябе.