Афіцыйны сайт
8 ліпеня 2020

7 ліпеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылася гадзіна памяці пад назвай “Ішоў мой край дарогамі вайны”, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

 7 ліпеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылася гадзіна памяці пад назвай “Ішоў мой край дарогамі вайны”, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.  Мерапрыемства наведалі дзеці школьнага лагера “Маленькая краіна”. Бібліятэкар расказала  пра вызваленне горада Смаргонь танкавай брыгадай Асланава. Горад з'яўляўся апорным пунктам нямецкай абароны.
Раніцай 4 ліпеня  пачаўся штурм горада. Немцы абараняліся з усёй сілы, але пад націскам нашай 35-ай танкавай брыгады і 7-ай гвардзейскай механізіраванай брыгады  здалі  горад. Штурм працягваўся з 2 па 4 ліпеня.
Зацікавілі дзяцей матэрыялы пра нашых войстамскіх землякоў, якія прайшлі дарогамі вайны. Яны разглядалі іх фотаздымкі, зацікавіліся інфармацыяй пра баявыя заслугі ветэранаў.