Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.11.2020

Беларусь – краіна маёй будучыні

 “Мая краіна, мая Бацькаўшчына” – колькі пяшчоты і гонару ў гэтых чатырох словах. Для кожнага з нас яны маюць свой сэнс. Для адных – гэта месца, дзе нарадзіўся, для іншых – родная дзяржава, а для некаторых – проста спалучэнне слоў.
Адзін са спосабаў выхавання ў дзяцей любові да радзімы – гэта пашырэнне ведаў пра яе. З гэтай мэтай для вучняў чацвёртых класаў сярэдняй школы №5 была праведзена інтэрактыўная гульня “Беларусь – краіна маёй будучыні”.

У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра галоўныя факты з гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі свайго краю. Вучні з цікавасцю выканалі ўсе прапанаваныя заданні, з вялікім натхненнем чыталі вершы пра нашу прыгожую і сінявокую краіну.
Хто ганарыцца сваёй радзімай цяпер – у будучым стане сапраўдным грамадзянінам сваёй Айчыны.

Святлана ВАРАНЮК,

Алена МАІСЕЕВА,

настаўнікі пачатковых класаў

сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні.