Афіцыйны сайт
8 мая 2020

Да брацкай магілы ў Смаргоні ўсклалі кветкі

 На Смаргоншчыне стартавала акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Сёння, 7 траўня, да брацкай магілы ў цэнтры горада ўсклалі кветкі.
У ўскладанні прыняла ўдзел таленавітая моладзь нашага раёна. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія паспяхова праявілі сябе ў розных абласных і рэспубліканскіх конкурсах.
Месца для ўскладання было абрана не выпадкова. Брацкая магіла, якая размешчана ў самым цэнтры горада - гэта самае буйное пахаванне салдатаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Смаргонскім раёне. У цэнтры брацкай магілы усталяваны четырёхгранный абеліск, абліцаваны гранітам. На гранітнай пліце ўсталяваная скульптура салдата, якая сімвалізуе мужнасць і гераізм савецкіх людзей. Побач з брацкай магілай устаноўлены 14 пліт, на якіх запісана колькасць загінулых у кожным сельсавеце раёна. У 2007 годзе Пастановай Міністэрства культуры дадзенай брацкай магіле быў прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У брацкай магіле пахавана 359 чалавек: 87 вядомых і 272 невядомых воіна, у тым ліку 354 вайскоўцаў і 5 удзельнікаў супраціву.
Як распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова, на Смаргоншчыне працягваецца праца па ўсталяванні невядомых імёнаў пахаваных. У 2019 годзе была знойдзена інфармацыя аб яшчэ 14 загінуўшых. Іх імёны плануецца вырабіць на мемарыяльныя пліты да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Таццяна Чарняўская.
Фота аўтара.