Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.07.2020

Дзень піратаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №13 г. Смаргоні»

 Лета - час прыгод! Многія хлапчукі, а часам нават і дзяўчынкі мараць адправіцца ў далёкае падарожжа. Яшчэ б - у столькіх кнігах і фільмах распавядаецца аб тым, як героі адпраўляюцца ў шлях, поўны небяспек і   цікавых прыгод. На пірацкім караблі ў дзіцячы сад №13 прыплыў пірат Зоркае вока. З сабой ён прывёз куфар поўны скарбаў, але ключ ад куфра недзе страціў.
Выхаванцы  старэйшых  груп  дапамагалі знайсці пірату ключ. Гэта яны рабілі дзякуючы карце. Дзяцей чакалі вясёлыя прыгоды, а дакладней - пірацкія гульні. Каб прайсці выпрабаванні, трэба было знайсці запіску, на якой было заданне, што трэба выканаць. Маленькія падарожнікі спаборнічалі ў  смеласці, кемлівасці , спрыце.
Узнагародай за ўсе іх намаганні паслужыў адшуканы  на дрэве пірацкі ключ ад куфра, у якім дзеці знайшлі скарбы – сумленна заробленыя медалі.
У выхаванцаў засталася маса станоўчых эмоцый на ўвесь дзень. Было вельмі дынамічна,  цікава, весела. 

Таццяна  Васілеўская, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.