Афіцыйны сайт
17 красавіка 2020

Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» далучылася да рэспубліканскага марафона «Дзякуй медыкам»

 Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» далучылася да рэспубліканскага марафона «Дзякуй медыкам».
Марафон, арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і “Белпоштай”, стартаваў 14 красавіка.

Падчас яго правядзення кожны жадаючы можа бясплатна адправіць паштоўку з хэштэгам #дзякуймедыкам у любую ўстанову аховы здароўя. На Смаргоншчыне такой магчымасцю ўжо скарысталіся супрацоўнікі будаўніча-мантажнага трэсту, педагогі і вучні гімназіі, педагогі і навучэнцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» далучылася да рэспубліканскага марафона «Дзякуй медыкам».
Віялета ВОЙТКА.