Афіцыйны сайт
10 ліпеня 2020

У Смаргоні здадзены новы 50-кватэрны дом

Шчаслівыя ўладальнікі новых кватэр у дзесяціпавярховым доме прымалі віншаванні з нагоды здачы ў эксплуатацыю дома па вул Юбілейнай, 33. Пад адным дахам размясціліся 10 аднапакаёвых, 30 двухпакаёвых і 10 трохпакаёвых кватэр. Дом абсталяваны прахадным ліфтом, на пляцоўцы побач размешчаны дзіцячая гульнёвая пляцоўка, паркоўка, крыты павільён з кантэйнерамі для смецця.
Культработнікі раённага Цэнтра культуры падрыхтавалі цікавую музычна-тэатралізаваную праграму з вясёлымі дамавічкамі, песнямі, пазітыўнай музыкай, каб гэты дзень запомніўся надоўга жыхарам новых кватэр.

чытаць далей