Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.04.2020

Віртуальнае падарожжа па родным краі. Як вандруюць у анлайне ў Смаргоні?

 Кожны дзень, ідучы на заняткі ці на працу, мы не звяртаем увагу на тое,  што побач з намі, не звяртаем увагу на мемарыяльныя дошкі, помнікі і будынкі. Ды і па горадзе, у якім жывём, вельмі рэдка удаецца прайсціся ў якасці зацікаўленага турыста, не спяшаючыся нікуды.
У гэты няпросты час,  калі мы абавязаны больш знаходзіцца дома, можна віртуальна прайсціся па вуліцах Смаргоні, адправіцца ў падарожжа па родным краі. Гісторыка-краязнаўчы музей сярэдняй школы №3 горада Смаргоні  “Смаргонь: Гістарычнае мінулае і сучаснае” запрашае вучняў школы і іх бацькоў а таксама ўсіх жадаючых у віртуальнае падарожжа па родным краі. Можна пагартаць даведнік “Азбука роднага горада”, які знаёміць са Смаргоншчынай ад “А” да “Я”. Першым прыпынкам з’яўляецца мясцовы брэнд “Абаранкі”. Пра іншыя прыпынкі можна даведацца тут.