Афіцыйны сайт
17 лістапада 2021

Змяні будучыню

 Суполка актыўных навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа” ўнесла свой, пакуль невялікі, уклад у агульную справу па паляпшэнню жыцця для ўсіх. Каманда з 9 удзельнікаў “Крэва”  з 6 па 29 кастрычніка 2021 года  прыняла удзел у спаборніцтве паміж Кармянскім і Смаргонскім раёнамі, прымеркаваным да правядзення штогадовага Тыдня ўстойлівай энергіі.
Навучэнцы зарэгістраваліся на сайце фонду “Інтэракцыя”, выконвалі заданні анлайн-гульні “Змяняй сябе, а не клімат”, і тым самым зараблялі балы. У выніку наша каманда набрала 93954 балаў і стала пераможцай гульні. 

Мерапрыемства ажыццяўлялася пры садзейнічанні Праграмы падтрымкі Беларусі, Федэральнага кіраўніцтва Германіі і выканаўчых камітэтаў Кармянскага і Смаргонскага раёнаў у рамках праекта “Пагадзенне мэраў для лакалізацыі ЦУР у гарадах Беларусі”. Прадстаўнікі фонда “Інтэракцыя” 16 лістапада наведалі  ўстанову  з каштоўнымі падарункамі для членаў каманды. Як пераможца, каманда “Крэва” атрымала галоўны прыз – набор відэаблогера.  А кожны з удзельнікаў – заахвочвальныя прызы.

Аказалася, што стаць тым, хто змяняе будучыню, лёгка і цікава.

Таццяна Шаўцова, педагог сацыяльны  дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа”.