Версія для друку
Памер
+
Друк

Сельская гаспадарка

16.12.2016
Сельская гаспадарка Смаргонскага раёна спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў, бульбы і агародніны ў раслінаводстве. Вытворчасцю прадукцыі сельскай гаспадаркі займаецца 7 сельскагаспадарчых арганізацый. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў на 1 студзеня 2022 года складае 60,1 тыс. га. За 29 фермерскімі гаспадаркамі раёна замацаваны 3162 га зямельных угоддзяў. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. 
Разам з сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў раёне ажыццяўляюць дзейнасць  арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Гэта ААТ «Сморгоньаграсэрвіс», вет- і племстанцыі, інспекцыя па насенневодству, ветлабараторыя.
На тэрыторыі раёна  функцыянуюць філіял «Смаргонская птушкафабрыка» ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Рыбгас Солы», якія таксама ўносяць свой уклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.
На 01.101.2022 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічваецца 35,8 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 23,0 тыс. галоў свіней, 130,2 тыс.галоў птушкі. За студзень-снежань 2021 году выраблена валавой прадукцыі на суму свыш 136,3 млн. рублёў, або 98,8 працэнта да адпаведнага перыяду 2020 года. Валавы надой малака склаў 79,3 тыс. тон, або 110,4 працэнта да адпаведнага перыяду 2020 года. Ад кожнай каровы надоена 6759 кг малака. Вытворчасть прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывелы складае 10,9 працэнта у агульнай вытворчасці валавой прадукцыі. Сяреднесутачная прывага буйной рагатай жывелы  на вырошчванні і адкорме атрымана у колькасьці 708 грамаў. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 13,5 тыс. тон.
Збор зерня ў вазе пасля даапрацоўкі склаў 51,6 тыс.тон. Ураджайнасць з 1 га складае 28,0 ц/га. Масласемя рапсу сабралі 5,4 тыс.тон. Ураджайнасць склала 24,5 ц/га. Цукровых буракоў накапалі 36,3 тыс.тон.
Назапасілі травяных кармоў на зімне-стойлавы перыяд з разліку на адну умоўную галаву у колькасці 30,3 ц.к.а., што больш мінулага году на 1,4 ц.к.а.





Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://smorgon.gov.by/by/selskoe-xozyaistvo-by/

© Смаргонскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА