Версія для друку
Памер
+
Друк

Знешнеэканамічная дзейнасць

16.12.2016
У студзені – верасні 2021 г. аб'ём знешняга гандлю таварамі ўсіх арганізацый Смаргонскага раёна склаў 892,2 млн. даляраў ЗША ці 147,9 % да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2020 г. Экспарт тавараў склаў 626,6 млн. даляраў ЗША, тэмп росту да ўзроўню студзеня – верасня 2020 г. 154,0 %. Імпарт тавараў па раёне склаў 265,6 млн. даляраў ЗША ці 135,3 % да ўзроўню студзеня – верасня 2020 г. Знешнегандлёвае сальда станоўчае – 361,1 млн. даляраў ЗША.
 У студзені – верасні 2021 г. суб'екты знешнеэканамічнай дзейнасці (далей –ВЭД) ажыццяўлялі знешнеэканамічны гандаль з 55 краінамі, у тым ліку экспартавалі у 49 краін. Колькасць краін, у якія ажыццяўляўся экспарт павялічыўся на 8 (Дамініканская Рэспубліка, Ліхтэнштэйн, Мадагаскар, Манголія, Пакістан, Тайвань, Фінляндыя, Швецыя).
 Больш 88,1 % экспарту тавараў прыпадае на 5 краін: Расія (удзельная вага 58,0 %), Польшча (17,5 %), Украіна (5,8 %), Літва (4,6 %), Германія (2,2 %).
 На долю краін СНД прыпала 67,2 % усяго экспарту (за студзень – верасень 2020 г. – 70,7 %), у тым ліку ў Азербайджан – 0,4 %, Арменію – 0,2 %, Казахстан – 1,2 %, Кыргызстан – 0,4 %, Малдову – 0,6 %, Таджыкістан – 0,1 %, Узбекістан – 0,4 %.  Краіны далёкага замежжа (па-за СНД) – 32,5 %. Ажыццяўляліся пастаўкі ў Аўстрыю, Бельгію, Балгарыю, Венгрыю, В’етнам, Вялікабрытанію, Германію, Грузію, Данію, Дамініканскую Рэспубліку, Ірак, Іран,  Іспанію, Італію, Канаду, Кітай, Латвію, Літву, Ліхтэнштэйн, Мадагаскар, Манголію, Нігерыю, Нідэрланды, Аб’едзіненыя Арабскія Эміраты, Пакістан, Польшу, Румынію, Саудаўскую Аравію, Сербію, Славакію, Злучаныя Штаты Амерыкі, Тайвань, Турцыю, Фінляндыю, Чэхію, Швецыю, Эстонію.
 Суадносіны дыверсіфікацыі экспарту за студзень – верасень 2021 г. у раёне склалася наступным чынам: краіны ЕАЭС – 59,8 % (62,7 %), краіны ЕС – 31,4 % (28,3 %), іншыя краіны – 8,8 % (9,0 %).
 Экспарт тавараў арганізацыямі раёна за студзень – верасень 2021 г. у Кітайскую Народную Рэспубліку склаў 127,0 млн.. даляраў ЗША або 66,5 % да ўзроўню ананагічнага перыяду мінулага года.
 У студзені – верасні 2021 г. знешнегандлёвы абарот паслуг ўсіх арганізацый Смаргонскага раёна склаў 48,5 млн. даляраў ЗША або 108,0 % да ўзроўню студзеня – верасня 2020 г.
 Экспарт паслуг Смаргонскага раёна склаў 7,4 млн. даляраў ЗША ці 74,0 % да ўзроўню студзеня – верасня 2020 г., імпарт – 41,1 млн. даляраў ЗША ці 117,7 % імпарту студзеня – верасня 2020 г. Сальда адмоўнае – 33,7 млн. даляраў ЗША.
 У структуры экспарту паслуг дамінуючае становішча займаюць транспартныя паслугі. Удзельная вага транспартных паслуг складае 90,9 % ці 6,7 млн. даляраў ЗША (тэмп росту – 79,2 %), будаўнічыя паслугі – 5,6 % (413,9 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 45,9 %), камп'ютэрныя паслугі – 0,8 % (56,6 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 119,2 %), іншыя індывідуальныя паслугі – 0,5 % (39,2 тыс. даляраў ЗША), турыстычныя – 0,5 % (40,5 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 18,1 %), паслугі ў галіне аховы здароўя – 0,2 % (13,3 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – в 1,6 раза), дзелавыя паслугі – 1,5 % (111,9 тыс. даляраў ЗША, тэмп росту – 34,4 %).

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://smorgon.gov.by/by/vneshneeconomicheskaya-deyatelnost-by/

© Смаргонскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА