Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05
10 апреля 2018

21 красавіка ў Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбудзецца абласны конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”

 21 красавіка ў 12:00 ў Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбудзецца абласны конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”, які з’яўляецца ўнікальнай магчымасцю акунуцца ў магічны свет харэаграфічнага мастацтва.
Арганізатары мерапрыемства: галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама.
Гісторыя конкурсу бярэ пачатак у 2001 годзе, калі ён адбыўся ў першы раз і быў накіраваны на падтрымку і развіццё сельскіх танцавальных калектываў Гродзенскай вобласці. З 2009 года ў конкурсе прымаюць ўдзел як калектывы з творчым вопытам, так і дэбютанты, якія робяць першыя крокі на абласной сцэне.
У конкурсе гэтага года ўдзельнікі выступяць у дзвюх узроставых групах па наступных намінацыях: беларускі і народны танец, сучасная харэаграфія. Усяго — больш за 40 калектываў самых розных творчых напрамкаў.
Свята харэаграфічнага мастацтва стане для яго ўдзельнікаў месцам творчай супольнасці, ўзаемаўзбагачэння рэпертуару беларускай танцавальнай спадчынай і лепшымі ўзорамі сучаснай харэаграфіі.
Для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства арганізатары падрыхтавалі падарунак – экскурсію па горадзе з наведваннем Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея  Мемарыяльнага комплексу памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны.
Конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі” стане яшчэ адной яскравай старонкай ў маляўнічай палітры культуры г. Смаргоні і прынясе шмат шчаслівых, радасных хвілін ўсім удзельнікам гэтай падзеі.