Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-16-16
Факс: (8-01592) 3-13-53

Новости, события

11 марта 2016 Новости, события

Будні сельскіх культработнікаў

Для каго ў будні свята, таму ў свята – будні. Гэта фраза, сказаная некім з сарказмам, для большасці спецыялістаў сферы культуры даўно стала спецыфікай іх работы. А што да клубных арганізатараў культурнага адпачынку, то тут гутарка асобная: кожны з іх, зноў жа кажучы фразеалагізмам, і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц. Ды што пра клубных работнікаў казаць, калі нават вадзіцель Віктар Матуш рэгулярна з’яўляецца ў новых вобразах на розных мерапрыемствах і розных сцэнах устаноў культуры.
У Сінькоўскі Дом культуры загадчык аддзела метадычнай работы РЦК Тамара Сяменчанка і яе калегі метадыст Ганна Дубнік і кіраўнік аддзела па развіцці народнай творчасці Іна Харко прыехалі знянацку. У памяшканні было надзвычай ціха, толькі недзе на другім паверсе чуліся прыглушаныя галасы. Як высветлілася, загадчыца ДК Зоя Варпаховіч і мастацкі кіраўнік Святлана Бабенка абмяркоўвалі сцэнар і канцэртную праграму да раённага агляду-конкурсу мастацкай творчасці. Хармайстар і кіраўнік народнага фальклорнага калектыву вёскі Шутавічы Наталля Руткоўская прапаноўвала ўключыць песню, якая нядаўна папоўніла рэпертуар ансамбля.

1 2