Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-16-16
Факс: (8-01592) 3-13-53

Милицейские будни

8 июля 2016 Милицейские будни
Дзякуй за службу
Дзякуй за службу Граматы, падарункі і фота на памяць Добрая традыцыя існуе ў Смаргонскім райаддзеле міліцыі – тут урачыста праводзяць на пенсію супрацоўнікаў, якія адслужылі вызначаны тэрмін і па ўзросце заслужылі права на адпачынак. Урачыстасць праводзіцца ў невялікай, але ўтульнай актавай зале, у якой збіраецца асабовы састаў РАУС. Без пяці мінут пенсіянерам адве-дзена ганаровае месца – на сцэне за адным сталом з начальнікам райаддзела міліцыі. Нампаліт расказвае пра кожнага з гэтых людзей, на шырокім экране прымацаванага да сцяны тэлевізара змяняюць адзін аднаго фотакадры міліцэйскіх будняў, галоўнымі героямі якіх з’яўляюцца віноўнікі ўрачыстасці. Нядаўна ў райаддзеле міліцыі праводзілі на пенсію трох жанчын - Ганну Аўгусціновіч, Тарэсу Судакову і Святлану Малышку. Адна з іх афіцэр, другая – вольнанаёмная, трэцяя – тэхнічны работнік. Усе яны добрасумленна выконвалі свае абавязкі, людзі па-свойму цікавыя. І ў міліцыю ў іх быў неаднолькавы шлях. У праваахоўных органах адбіраюць прэтэндэнтаў на любую пасаду. Многія людзі прыходзяць на службу і не ведаюць, што іх рэкамендавалі дзеючыя супрацоўнікі міліцыі. Так, за Ганну Аўгусціновіч паручыўся цяперашні першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі Іван Руткоўскі, які ў 90-х гадах працаваў участковым інспектарам міліцыі і праводзіў пэўныя мерапрыемствы службовага характару.
8 июля 2016 Милицейские будни
Уладзімір Ігнатовіч не быў у дзяцінстве лідарам, не верхаводзіў хлапечай кампаніяй, таму і не марыў стаць у дарослым жыцці кіраўніком. Хаця яго бацькі працавалі не на радавых пасадах. Маці амаль 40 гадоў узначальвала педагагічны калектыў сельскай школы, а бацька да цяперашняга часу працуе загадчыкам сельскагаспадарчага вытворчага ўчастка, ці, як раней казалі, брыгадзірам.
Уладзімір Ігнатовіч не быў у дзяцінстве лідарам, не верхаводзіў хлапечай кампаніяй, таму і не марыў стаць у дарослым жыцці кіраўніком. Хаця яго бацькі працавалі не на радавых пасадах. Маці амаль 40 гадоў узначальвала педагагічны калектыў сельскай школы, а бацька да цяперашняга часу працуе загадчыкам сельскагаспадарчага вытворчага ўчастка, ці, як раней казалі, брыгадзірам. Ад сваіх бацькоў Уладзімір пераняў добрыя чалавечыя якасці: паважлівыя адносіны да людзей, добрасумленнасць, працавітасць. Напэўна, гледзячы на бацьку, вырашыў пайсці па яго працоўным шляху, таму пасля школы паступіў у сельскагаспадарчую акадэмію. З цягам часу быў бы нядрэнным спецыялістам, але жыццё непрадказальнае – Уладзіміру Ігнатовічу прапанавалі паслужыць у міліцыі, а паколькі душа ў яго ляжала да тэхнікі, то і падраздзяленне падабралі адпаведнае – міжраённае рэгістрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне ДАІ Смаргонскага РАУС. Знаходзячыся на службе, па-ступіў у Магілёўскую школу міліцыі. Паступова падымаўся ўверх па службовай лесвіцы – быў інспектарам, старшым інспектарам, намеснікам начальніка МРЭА ДАІ, непрацяглы час выконваў абавязкі начальніка гэтага падраздзялення, а потым стаў начальнікам. Уладзімір Ігнатовіч разумеў, што паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы можна толькі пры стварэнні і падтрыманні станоўчага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве. Ствараць такі мікраклімат не было патрэбы, гэта зрабілі папярэднія начальнікі міжраённага рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзялення Мікалай Мікалаевіч Цюхно і Аляксандр Вікенцьевіч Марукевіч. А вось падтрымліваць яго на належным узроўні неабходна было Уладзіміру Ігнатовічу.
8 июля 2016 Милицейские будни
У зоне асаблівага рэжыму
У зоне асаблівага рэжыму Напэўна, не ўсе мясцовыя жыхары ведаюць, што ў райаддзеле міліцыі ёсць ізалятар часовага ўтрымання. Там утрымліваюцца асобы, якія ўчынілі злачынствы, а таксама адміністрацыйна арыштаваныя і адміністрацыйна затрыманыя правапарушальнікі. Служба ў гэтым падраздзяленні адказная. Трэба пастаянна сачыць за тым, каб зняволеныя не прычынілі шкоду сабе і сакамернікам, каб не было суіцыдаў, каб разам з прадуктамі, якія перадаюць сваякі змешчаным у камеры асобам, не трапілі спіртныя напіткі, колючыя, рэжучыя прадметы, іншыя забароненыя рэчы. Як адзначыў начальнік ізалятара часовага ўтрымання Руслан Ткачоў, зняволенне радасці не прыносіць, таму ў некаторых людзей, якія знаходзяцца пад вартай, узнікаюць нядобрыя думкі. Акрамя пільнага нагляду за гэтымі людзьмі неабходна ўстанавіць з імі псіхалагічны кантакт. Не выпадкова супрацоўнікі міліцыі, якія служаць у гэтым падраздзяленні, з’яўляюцца нядрэннымі псіхолагамі. Яны ставяцца з разуменнем да людзей, якія змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, размаўляюць з імі, выслу-хоўваюць выказванні зняволеных аб набалелым. У кожнага нешта сваё, што сапсавала жыццё. “Бываюць выпадкі, калі нам прыходзіцца шукаць адзенне і абутак для некаторых сваіх падапечных, - кажа начальнік ізалятара часовага ўтрымання Руслан Ткачоў, - бо іх дастаўляюць у “казённы дом” дрэнна апранутымі і абутымі. Да нас трапляюць людзі, якія не мелі даху над галавой – бамжы. А ў іх, як правіла, педыкулёз. Прыходзіцца дапамагаць пазбаўляцца ад яго. У ізалятары часовага ўтрымання ёсць фельчар. Таццяна Гедройць – адказны работнік, добрасумленна выконвае свае абавязкі. На паўстаўкі працуе ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.
8 июля 2016 Милицейские будни
Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Антон Курыловіч адзначыў, што прыходзяць на асабісты прыём, тэлефануюць на “прамую тэлефонную лінію”, заглядваюць на сайт упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама пераважна жанчыны.
Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Антон Курыловіч адзначыў, што прыходзяць на асабісты прыём, тэлефануюць на “прамую тэлефонную лінію”, заглядваюць на сайт упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама пераважна жанчыны. Сёлета больш дзяўчат выказала жаданне паступаць у навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў. Магчыма, пад уздзеяннем тэлесерыялаў тыпу “Каменская” і іншых, дзе супрацоўніца праваахоўных органаў, не выходзячы са службовага кабінета, раскрывае ўчыненыя злачынствы. У рэальнасці ж інакш. Прыходзіцца выязджаць на месца злачынства, затрымліваць злачынцу. Ёсць нямала міліцэйскіх падраздзяленняў, дзе перавага аддаецца мужчынам, бо яны больш фізічна падрыхтаваныя. Хаця кандыдатуры жанчын таксама разглядаюцца, але ў асноўным тых, якія маюць дасягненні ў спорце, каб гэтыя супрацоўнікі ў неабходным выпадку маглі абараніць ад злачынных замахаў не толькі сябе, але і мірных грамадзян.
4 февраля 2016 Милицейские будни

Какого цвета звезды на погонах?

Уже не первый год Академия МВД Республики Беларусь проводит профессионально-ориентационную работу с подрастающим поколением. Во многих учреждениях общего среднего образования создаются классы правовой направленности. Сегодня Академия МВД сотрудничает более чем с шестьюдесятью школами и кадетскими училищами. Такой опыт имеется и в нашем Сморгонском районе. В средней школе №7 г.Сморгони уже не первый год функционирует правовой класс.
Ученики 9 «Б» класса от других ребят отличаются не только формой одежды. Собранные здесь ребята – воспитанные, порядочные, смелые. Одним словом – это те, на кого надо равняться. В таких ребятах заинтересованы вузы нашей страны. На прошлой неделе ребят правового класса посетил начальник Академии МВД Владимир Бачила. На встречу также были приглашены ученики 11 классов школы.