Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05
6 ноября 2018

4 лістапада Вішнеўскі Дом культуры запрасіў аднавяскоўцаў на вячоркі "Свята нашай маладосці"

  4 лістапада Вішнеўскі Дом культуры запрасіў аднавяскоўцаў на вячоркі "Свята нашай маладосці".
   Наша імправізаваная хата была ўпрыгожана  кроснамі, саматканымі ручнікамі, посцілкамі, “матуліным” куфэркам. На свяце ніхто не сумаваў, бо ўсім было весела ад беларускіх народных песен, гульняў, жартаў і загадак. Аб паходжанні назвы вёскі Вішнева, аповед падрыхтавала бібліятэкар Валянціна Жураўлёва. Жанчыны-удзельніцы свята прадставілі вырабы сваіх бабуль з “матулінага” куфэрка, а хлопцы і дзяўчаты паказалі сваё ўменне танцаваць і спяваць. Свята завяршылася, але ўдзельнікі мерапрыемства ўжо  з нецярпеннем чакаюць новых сустрэч, якія будуць звязаны з традыцыямі і нашых продкаў.