Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05
2 сентября 2019

Дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” прыняла удзел у рэспубліканскім свяце, прысвечаным Дню беларускага пісьменства ў Слоніме

Дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” прыняла удзел у рэспубліканскім свяце, прысвечаным Дню беларускага пісьменства ў Слоніме.

Для гасцей і жыхароў горада працаваў “Музычны бібліядворык”, на якім былі прадстаўлены выставы: краязнаўчая “Мой незабыўны край Смаргонскі”, дзіцячай літаратуры “Да ведаў з кнігай і бібліятэкай”. Адбылося тэтралізаванае прадстаўленне і літаратурны квэст па творы Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Усе жадаючыя маглі зрабіць фота з літаратурнымі героямі: Надзеяй Яноўскай, каралем Стахам, Андрэем Беларэцкім.

Жыхароў і гасцей Слоніма бібліятэчны мядзведзь частаваў смаргонскімі абаранкамі.

Для дзяцей былі падрыхтаваны конкурсы і віктарыны, дзе самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі. Для аматараў роспісу па твары аказвалася паслуга “Аквагрым”.

На працягу ўсяго свята гучалі песні ў выкананні бібліятэкара філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” Варанішча Кацярыны Васільеўны і бібліятэкара філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” Шэляг Марыі Антонаўны. Падтрымаць музыкай і песняй Смаргонскую раённую бібліятэку прыйшла жыхарка горада Слоніма Людміла Макарэвіч.