Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05
20 апреля 2019

Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі

 Сёння, 20 красавіка, па ўсёй Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. У Смаргонскім раёне на ім працуюць калектывы розных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Службы райвыканкама прыехалі ў Залессе, каб добраўпарадкаваць тэрыторыю музея-сядзібы М. К. Агінскага. Частка людзей занялася ачыстакай крыніцы, якая існавала тут пры Міхале Клеафасе, але ў наш час парасла травой, з’явіліся забалочаныя мясціны. Удзельнікі суботніка, сярод якіх былі кіраўнік нашага раёна Генадзь Харужык і старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў, зграблі вакол крыніцы леташняе сухое лісце, сабралі сухія галіны, прачысцілі рэчышча, па якім бяжыць крынічная вада.
читать далее