Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05
6 декабря 2018

У Смаргонскім політэхнічным ліцэі на працягу лістапада працавала выстава «Карагод вышыванак»

 На ёй былі прадстаўлены вырабы смаргонскіх рамеснікаў і педагогаў ліцэя: рэчы з сямейных калекцый, выкананыя ў тэхніцы вышыўка крыжыкам, гладдзю, рышэлье. Абрусы, ручнікі, сурвэткі, карціны і іншая прыгажосць. Сярод іх – рарытэтныя экспанаты. “Узрост” некаторых – 70-80 гадоў. Акрамя беларускай вышыўкі былі і рэчы, выкананыя ў тэхніцы іншых народаў.
На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутных вітала дырэктар ліцэя Наталля Ліповая, а ўзорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” са школы мастацтваў выконваў прыгожыя беларускія песні.

Падчас выставы майстар-класы правялі Людміла Канаплёва і Зофія Тамашэвіч. На сустрэчы-разважанні на тэму “Мая малая радзіма” выступіла выдатнік народнай асветы, ветэран педагагічнай працы, мясцовая паэтка Ірына Гаева.