Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.01.2020

5 студзеня ў ДУА «Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага» прайшоў вечар сустрэчы выпускнікоў!

 Вечар сустрэчы выпускнікоў — гэта не толькі вечар успамінаў, гэта, у першую чаргу, вечар добрага настрою і адпачынку ў крузе даўно знаёмых людзей. 25 студзеня школа мастацтваў гасцінна расчыніла дзверы сваім выпускнікам, запрашаючы іх акунуцца ў свет музыкі і творчасці. Вечар пачаўся з прагляду «школьнага альбома» на экране, старонкі якога так прыемна прагартаць, і ўспомніць незабыўныя, вясёлыя, напоўненыя яркімі падзеямі, школьныя гады. У цёплай, душэўнай атмасферы выпускнікі размаўлялі са сваімі настаўнікамі, выказвалі ім словы падзякі, гучалі віншаванні і ўспаміны. Радасных і дзіўных момантаў у гэты вечар было нямала. Асаблівае захапленне выклікалі канцэртныя нумары ад выпускнікоў!