Прамысловасць 1 паўгоддзе 2025 г.
У цэлым па раёне за студзень – чэрвень 2025 г. выраблена прамысловай прадукцыі на суму 1224,7 млн рублёў, што складае ў аб'ёме вобласці 11,6 адсотка (далей – %) (у студзені – чэрвені 2023 г. – 12,0 %).
Індэкс фізічнага аб'ёму па наборы тавараў-прадстаўнікоў склаў 101,5 %, у тым ліку: апрацоўчая прамысловасць – 101,5 % (удзельная вага ў агульным аб'ёме вытворчасці ў фактычна адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, – 98,2 %) (далей у дужках - значэнне ўдзельнай вагі); забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 103,4 % (1,3 %); водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў – 98,7% (0,5 %).
У апрацоўчай прамысловасці дамінуе вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў – 58,8%, вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы – 29,0 %, вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі –7,1 %.
На долю арганізацый рэспубліканскага падпарадкавання па выніках 1 паўгоддзя 2025 года прыпадае 8,1 % аб'ёму прамысловай вытворчасці раёна, камунальнай – 10,6 %, юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці – 81,3 %.
Тэмп росту прамысловай вытворчасці арганізацый рэспубліканскай падпарадкаванасці склаў 97,4 % да аналагічнага ўзроўню 2024 года. Арганізацыямі, падпарадкаванымі мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, забяспечаны рост прамысловай вытворчасці на ўзроўні 118,6 %. Тэмп росту прамысловай вытворчасці прадпрыемствамі без ведамаснай падпарадкаванасці склаў 105,0 %.
На 1 ліпня 2025 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 266,6 млн. рублёў, удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склала 137,0 % (на 1 студзеня 2025 г. – 90,2 %).
Запасы гатовай прадукцыі па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, склалі 69,1 млн. руб. (25,9 % запасаў раёна) або 319,6 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2025 г. – 49,5%).
Па юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці запасы гатовай прадукцыі склалі 177,8 млн. руб. (66,7 % запасаў раёна) або 113,7 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2025 г. – 94,6 %).
Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі за першае паўгоддзе 2025 года склала 2,3 % або 25,4 млн. руб.