20 лютага на гутарку пад назвай “Сэрцамроднага слова краніся”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, был ізапрошаны вучні 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”
21.02.2024
20 лютага на гутарку пад назвай “Сэрцамроднага слова краніся”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, былі запрошаны вучні 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”. Для прысутных прагучала гісторыя ўзнікнення гэтага дня, вершы такіх беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, як Ю. Свірка, Н. Гілевіч, Р. Барадулін і іншых. Вучні паказалі свае веды і эрудыцыю ў інтэрактыўнай гульні “Знаўцы беларускай мовы”. Было прапанавана адказаць на пытанні у пяці раздзелах: “Гэта цікава”, “Загадкі”, “Рэбусы”, “Метаграмы”, “Шарады”. Лепшыя знаўцы беларускай мовы атрымалі ў падарунак ад бібліятэкі кніжныя закладкі з напамінам аб Міжнародным дні роднай мовы. З задавальненнем вучні праглядзелі відэаролік пад назвай “Смак мовы”.
Бібліятэкар правяла агляд літаратуры па выставе кніг з аднайменнай назвай. Вучні зачыталі выказванні аб роднай мове П. Панчанкі, В. Быкава, Я Коласа, М. Багдановічаі Я. Сіпакова.