Аўтаномны пажарны апавяшчальнік - прыбор, які ратуе жыцці
02.12.2026
З пачатку ўстаноўкі АПА (з 2002 года) выратавана 526 жыхароў Гродзеншчыны, 55 з якіх -дзеці.
Што рабіць, калі пажарны апавяшчальнік спрацаваў?
- Не панікуйце.
- Ацэніце сітуацыю: агледзьцеся, адшукайце крыніцу дыму. Магчыма, гэта ілжывая трывога ці выпадковае спрацоўванне.
- Забяспечце бяспеку: калі ёсць задымленне або агонь - неадкладна пакіньце памяшканне.
- Паведаміце: выклікайце ратавальнікаў па нумарах 101 ці 112, апавясціце суседзяў. Сустракайце пажарныя разлікі на вуліцы.