Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Гісторыя ажыла. У Крэве, на Юравай гары, адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы-дазорцы

08.11.2024
Гісторыя ажыла. У Крэве, на Юравай гары, адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы-дазорцы
 Яшчэ адзін турыстычны аб’ект - вежа-дазорца - з’явіўся побач з Крэўскім замкам, на Юравай гары. Пра тое, што вежа-дазорца ўзводзіцца ў Крэве, газета пісала.
5 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё гэтага цікавага аб’екта. Удзельнікі імпрэзы віталі тых, хто меў непасрэднае дачыненне да з’яўлення вежы.
Аўтар  ідэі і спонсар, за сродкі якога ўзводзілася вежа, - Вячаслаў Бруёк, дырэктар мінскай кампаніі “Фомар”. 
Сталічны архітэктар Андрэй Шулаеў, які распрацаваў праект крэўскай вежы.
Працы выконвала  брыгада пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Пахомава.
Прадпрымальнік Андрэй Кацько прадаставіў спецыяльныя вадкасці для апрацоўкі драўніны.
Каваныя элементы падрыхтавалі кавалі Аляксей Патапенка і Яўген Сліж (на фота злева). Каардынатарам праекта з’яўлялася дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна.
Павіншавалі прысутных з адкрыццём новага турыстычнага аб’екта дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Марозаў і намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны.
Ключом, які перадаў Вячаслаў Бруёк Ігару Шчаснаму, былі адчынены дзверы – і першыя наведвальнікі  падняліся на вежу.
Новы аб’ект, размешчаны на самай высокай кропцы ў Крэве, ужо выклікае вялікую цікавасць у наведвальнікаў гэтага гістарычнага месца. З вежы адкрываюцца цудоўныя краявіды на гістарычны ландшафт і помнікі старажытнага населенага пункта.
Пасля ўрачыстай часткі імпрэзы публіка накіравалася да муроў Крэўскага замка, дзе была арганізавана цікавая забаўляльная праграма.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

© Сморгонский районный исполнительный комитет, 2024.