Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Узорная тэатр-студыя гімназіі рыхтуецца пацвердзіць сваё званне

23.10.2024
Узорная тэатр-студыя гімназіі рыхтуецца пацвердзіць сваё званне
 Адноўлены спектакль па драматычнай баладзе Аляксея Дударава “Радавыя” паказалі ўчора на малой сцэне гімназіі юныя акцёры тэатра-студыі “Сучаснік” ДУА “Гімназія г. Смаргонь”. Гэту пастаноўку ўдзельнікі прысвяцілі 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Кіраўнік тэатра-студыі і адначасова рэжысёр-пастаноўшчык Галіна Скаскевіч прадставіла пастаноўку, якая сёння па-ранейшаму актуальная і выказала спадзяванне, што студыя пацвердзіць званне “Узорная” на праглядзе. Галіна Францаўна выказала падзяку бацькам удзельнікаў спектакля, раённаму Цэнтру культуры, музею гімназіі і персанальна Л. Шумскаму за дапамогу у зборы касцюмаў і бутафорыі для спектакля “Радавыя”.
У п’есе занятыя адзінаццацікласнікі гімназіі Яўген Валенціновіч, Іван Волк, Вячаслаў Вінакураў, Артур Кузняцоў, Мікіта Ларыёнаў, Арына Ігнатовіч, Маргарыта Шпак, Аляксандра Дурэйка, Паліна Іванова, Юлія Рабіновіч, Вольга Баркоўская, Ян Стрыга і іншыя.
Сёння, 23 кастрычніка, ёсць магчымасць убачыць спектакль яшчэ раз у 19.00 у тэатральным класе гімназіі. Не пашкадуйце свайго часу і падтрымайце юных артыстаў.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

© Сморгонский районный исполнительный комитет, 2024.