Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05
18 марта 2020

Інфармацыйна-прапагандысцкаягрупа наведала малаказавод

 У адзіны дзеньінфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, сустрэлася з працоўным калектывам перапрацоўчага прадпрыемства “Смаргонскія малочныя прадукты філіял ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”.
На парадак дня былі вынесены тры асноўныя пытанні. 
Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці ў 2019 годзе і перспектывах развіцця ў 2020 годзе прысутных праінфармавала намеснік начальніка  ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг райвыканкама  Вольга Богма.
Першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі Іван Руткоўскі распавёў аб прафілактыцы кіберзлачынстваў, адказнасці грамадзян за іх учыненне.
Тэмай выступлення дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ларысы Татарынавай была прафілактыка насілля  ў адносінах  да непаўналетніх.
Ад работнікаў малаказавода паступіла толькі адно пытанне, якое тычыцца дарожнай бяспекі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.