Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05
18 марта 2020

Каб не трасло школьны аўтобус

 Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук наведаў аграгарадок Сінькі, пагутарыў са старшынёй мясцовага сельвыканкама Сяргеем Пачыкоўскім, пацікавіўся ў яго, якія ёсць праблемы на тэрыторыі  Сінькоўскага сельсавета, у чым патрэбна дапамога.
Потым яны пабывалі ў школе, якая знаходзіцца непадалёку ад сельвыканкамаўскага будынка, сустрэліся з працоўным калектывам гэтай навучальнай установы.

Сяргей Кудзеньчук праінфармаваў людзей, якія сабраліся ў зале, аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна, рэалізацыі  інвестыцыйных праектаў, узвядзенні жылля, справах у медыцыне, іншых сферах народнагаспадарчага комплексу, пацікавіўся школьнымі справамі.

Пытанняў да старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Кудзеньчука было нямнога. Адно з іх – аб неабходнасці грэйдзіравання гравійнай дарогі, па якой падвозіць на заняткі вучняў школьны аўтобус.
Сяргей Мікалаевіч паабяцаў вырашыць гэта пытанне з кіраўніцтвам дарожнай арганізацыі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.