Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Сморгонский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости региона
06.07.2020

День Независимости отметили на Гродненщине

Берестовицкий район Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пачаліся ў Вялікай Бераставіцы раніцай 3 ліпеня з урачыстага мітынгу ля помніка Воіну-вызваліцелю на Ратушнай плошчы. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, а таксама моладзь і жыхары гарадскога пасёлка. Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена лепшым па прафесіі – Святлане Кілімбет, медыцынскай сястры Бераставіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, і Сяргею Жураўскаму, галоўнаму заатэхніку РУСП “Масаляны”. Са словамі віншаванняў да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч. —   Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь  ужо больш двух дзясяткаў гадоў з’яўляецца сімвалам самаадданасці Айчыне, надзеі і аптымізму для кожнага з нас , — адзначыў Антон Станіслававіч. —     У гэты дзень мы звяртаемся да гістарычнай памяці і аддаём даніну глыбокай павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў барацьбе за мір і шчасце беларускага народа, выказваем удзячнасць за добрасумленную і плённую працу ўсім, хто аднаўляў нашы гарады і вёскі ў пасляваенны час. 76 гадоў над краінай мірнае неба, вырасла не адно пакаленне беларусаў, мы пабудавалі суверэнную дзяржаву і нясём адказнасць за яе будучыню. Сёння Бераставіччына дынамічна развіваецца, паляпшаецца інфраструктура, мы ганарымся дасягненнямі ў сельскай гаспадарцы і эканоміцы, перамогамі ў спорце і адукацыі. І ўсё гэта дзякуючы людзям, якія сваёй шматгадовай працай, актыўнай грамадскай пазіцыяй складаюць гонар і славу нашага раёна. Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў Антон Кулісевіч выказаў землякам пажаданні моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. У памяць аб тых, хто змагаўся за наша мірнае жыццё і   незалежнасць прагрымелі залпы святочнага салюту, удзельнікі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны і   ўсклалі жывыя кветкі да помніка Воіну-вызваліцелю і Вечнага агню. Па добрай традыцыі ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Бераставіччыне адбываецца ўшанаванне   лепшых працоўных калектываў і працаўнікоў раёна.  Вось і на гэты раз Антон Кулісевіч уручыў ганаровыя пасведчанні працоўным калектывам і лепшым па прафесіі людзям, якія занесены на раённую Дошку гонару па выніках 2019 года. Волковысский район Программу праздничных мероприятий ко Дню Независимости Республики Беларусь в Волковыске открыл театрализованный митинг в сквере Памяти. Здесь собрались представители власти, общественных объединений и трудовых коллективов.  — Сегодня День Независимости Республики Беларусь. Этот праздник дорог каждому гражданину нашей страны. Он является символом свободы и единения белорусского народа, стабильности нашего гражданского общества, преемственности поколений, уважения традиций, любви к малой Родине и всему Отечеству. Отмечая День Независимости, мы чествуем тех, благодаря кому мы сегодня живем в спокойной и мирной стране. Пусть в нашем общем доме под названием Республика Беларусь будет мир и согласие, а в ваших семьях — благополучие и спокойствие ,— отметила первый секретарь райкома БРСМ Наталья Климчук. Память воинов, принесших независимость Республике Беларусь, участники митинга почтили минутой молчания, после чего возложили цветы и венки к братской могиле. Вороновский район Утром праздничного дня в центре поселка было оживленно — на митинг у братской могилы в Вороново спешили руководители организаций, жители райцентра и гости. Традиционно он начался с поднятия Государственного флага Республики Беларусь. Почетное право исполнить эту миссию предоставили ветерану Великой Отечественной войны Степану Аксентьевичу Жуку и выпускнице Вороновской школы, призеру заключительного этапа республиканской олимпиады Виктории Маркевич. — Сегодня мы все несем ответственность за то, чтобы наша страна была сильной и процветающей, чтобы люди жили комфортно, благополучно и безопасно. Поэтому важно слышать и уважать друг друга, стремиться к взаимопониманию, объединять общество вокруг позитивной и созидательной идеи. Государство с таким народом сильно и непобедимо, —  обратилась к землякам председатель Вороновского районного Совета депутатов Елена Ганевич. К подножию скульптуры воина на братской могиле легли живые цветы в знак живой благодарной памяти о наших солдатах-освободителях. С особой гордостью глава депутатского корпуса района вручила свидетельства о занесении на районную Доску Почета и денежные вознаграждения шестнадцати лучшим труженикам различных сфер, руководителям организаций и многодетной семье. Высокие производственные показатели наших земляков стали ценным вкладом в социально-экономическое развитие Вороновщины. Награжденным искренне аплодировали участники митинга. Кульминацией праздничного мероприятия стала совместное исполнение Государственного гимна Республики Беларусь.  Гродно Гродненский район 3 июля жители г. Скиделя вместе со всей страной отмечают День Независимости Республики Беларусь и 76-ю годовщину освобождения нашей страны от немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. В этот день белорусский народ отдает дань уважения героизму и стойкости солдат, самоотверженной борьбе подпольщиков и партизан, беспримерному трудовому подвигу тех, кто поднимал страну из руин. Дятловский район Святочныя мерапрыемствы і ўшанаванні на Дзятлаўшчыне пачаліся ўжо напярэдадні, 2 ліпеня: ва ўсіх сельскіх саветах раёна адбылося ўскладанне кветак да помнікаў загінулым воінам і партызанам. Дзень 3 ліпеня ў горадзе Дзятлаве таксама пачаўся з ускладання кветак і вянкоў воінам, мірным жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Да абеліска Славы ўсклалі вянкі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім. Да помніка Героям Савецкага Саюза Я. Фогелю і П. Пятрову ў гарадскім парку ўсклалі вянкі і кветкі прадстаўнікі райвыканкама, грамадскіх арганізацый, раённага савета ветэранаў, арганізацый і прадпрыемстваў горада. Ля помнікаў быў запалены Вечны агонь як даніна павагі і ўдзячнасці тым, хто аддаў сваё жыццё за мір на роднай зямлі.  У гэты ж дзень тут адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод і прысваенне чарговых званняў супрацоўнікам аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама. Таксама сёлета ў дзятлаўчан ёсць яшчэ адна нагода ўзгадаць гісторыю сваёй малой радзімы, яе знакамітых землякоў, узгадаць нашы дасягненні і поспехі: мы адзначаем 80-годдзе ўтварэння Дзятлаўскага раёна. Зельвенский район По традиции митинг, посвященный красной дате в календаре, прошел у комплекса боевой славы. Под звуки гимна право поднять Государственный флаг было предоставлено директору ЦСОН Светлане Жамойтиной, главному инженеру-строителю госпредприятия «Голынка» Татьяне Мацко и учителю детской школы искусств Ивану Шапутько. С поздравлением к землякам обратился глава района Денис Ольшевский. – Война постепенно уходит в прошлое, становится лишь страницей истории. Но благодарная память потомков не должна угасать. Ведь путь к Победе был долгим и очень трудным, –  отметил Денис Александрович.  – День Независимости отражает все единство, мужество, стойкость и величие белорусов. Он еще раз напоминает нам о том, что судьба нашего края, его настоящее и будущее зависит от каждого из нас. От всего сердца желаю ветеранам войны и всем зельвенцам здоровья, неисчерпаемой энергии, стабильности и стремления к дальнейшему развитию. За достигнутые высокие показатели в развитии сельскохозяйственного производства район занесен на областную Доску почета. На республиканскую – СПК «Сынковичи». В областном конкурсе по итогам работы за 2019 год второе место заняли учреждения культуры и социальная служба.  За всеми достижениями, конечно же, стоят люди. В знак благодарности за труд в торжественной обстановке сертификатами районного исполнительного комитета о занесении на районную Доску Почета были отмечены Анатолий Базыльчик, Александр Буслович, Татьяна Володащик, Алла Ганисевская, Наталья Глушэня, Тамара Король, Александр Малей, Александр Марковский, Татьяна Мацко, Александр Пудило, Нина Ротько, Валентина Скибе, Татьяна Терешко, Иван Шапутько, Сергей Яскевич.  Почетной грамотой – Ольга Голуб, Благодарственными письмами председателя райисполкома – Ольга Артюх, Елена Белявская, Елена Миско, Марина Плавская, Наталья Соколовская, Наталья Цынс, Ирина Пузач, Максим Олехнович, Алексей Жданюк, Пётр Запасник, Валентин Искра, Нина Сахарчук, Юрий Януль, Инна Яскевич. В завершение церемонии в знак памяти, собравшиеся возложили цветы и венки к Вечному огню. Ивьевский район Святкаванне Дня Незалежнасці на Іўеўшчыне пачалося са службы ў храмах горада “За еднасць народаў, за мір у роднай краіне” Затым на плошчы ля раённага Дома культуры адбыўся мітынг “Ганаруся табой, Беларусь”. Права ўзняць сцяг Рэспублікі Беларусь было прадстаўлена Валянціну Францавічу Навагродскаму, урачу-інфекцыяністу (загадчыку) інфікцыйнага аддзялення установы аховы здароўя “Іўеўская цэнтральная раённая бальніца”; Галіне Іосіфаўне Алешчык, дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі ”Лелюкінская дзіцячы сад- сярэдняя школа”; Маргарыце Шыбут, вучаніцы 10 класа, пераможцы, прызёру абласных алімпіяд па рускай мове. Слова ўзяў старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак.  - У рэаліях часу вельмі сімвалічна гучыць перапляценне гэтых важных дат у гісторыі нашай краіны, у лёсе беларусаў, якія з гонарам вынеслі выпрабаванне ваенным ліхалеццем і цяжкім перыядам аднаўлення народнай гаспадаркі, адраджэння з попелу пераўтвораных у руіны гарадоў і вёсак. Нізкі паклон ад удзячных нашчадкаў нашым салдатам-пераможцам і ўсім пакаленням людзей, праца якіх лягла ў аснову нашага сённяшняга дабрабыту, магчымасці жыць у свабоднай і добраўпарадкаванай краіне! Рашэннем Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта і Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую працу, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь узнагароды атрымалі шэраг працаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі. Па вынікам працы народнай гаспадаркі раёна за 2019 год былі ўзнагароджаны працоўныя калектывы і перадавікі працы, занесеныя на раённую Дошку гонару. Грашовай прэміяй Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны навучэнцы, якія скончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі Іўеўскага раёна ў 2019/2020 навучальным годзе з залатым медалём – Дар'я Ашэйчык, выпускніца Іўеўскай сярэдняй школы, Ілона Жэбрык, выпускніца Іўеўскай СШ, Ангеліна Чэрнель, выпускніца Іўеўскай СШ, Паліна Багатка, выпускніца Гімназія №1 г.Іўе, Антоній Седзянеўскі, выпускнік Гімназія №1 г.Іўе, Караліна Шлемпа, выпускніца Геранёнскай СШ, Паліна Гардзей, выпускніца Трабскага я/с-СШ Падзячным пісьмом старшыні Іўеўскага райвыканкама былі ўзнагароджаны бацькі. Да памятнага знака “ У гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны” і помніка землякам загінуўшым у Афганістане былі ўскладзены кветкі і вянкі. Кореличский район На Кореличчине проходят торжественные мероприятия в честь главного праздника страны — Дня Независимости Республики Беларусь. Лидский район Цикл праздничных мероприятий в Лиде, посвященных Дню Независимости Республики Беларусь и 76-й годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков, открыл митинг у обелиска частям-освободителям города Лиды, что в сквере по улице Советской.  В нем приняли участие представители местной власти, общественных объединений, трудовых коллективов, военнослужащие, молодежь. Первым взял слово председатель Лидского районного исполнительного комитета Сергей Ложечник.  – 3 июля – священная дата в истории белорусского государства , – обратился к участникам митинга руководитель района. –  Признавая судьбоносную роль освобождения страны от немецко-фашистских захватчиков, наш народ приурочил главный государственный праздник – День Независимости Республики Беларусь – именно к этой дате. Это праздник всех, кому дороги наши общие ценности: любовь к своей семье, родным, земле, Родине, желание трудиться для ее процветания. Это символ мира и стабильности, мужества и героизма, преемственности поколений и уважения традиций. Современная Беларусь прирастает трудом и творческим вдохновением людей, живущих на этой земле. И Лидский район может гордиться своим достойным вкладом в развитие Гродненской области, нашего государства. Обелиск частям-освободителям Лиды был воздвигнут в честь тех, кто в июле 1944 года сражался за освобождение нашего города. Присутствующие на мероприятии почтили память погибших минутой молчания, а потом возложили цветы и венки к мемориалу. После митинга праздничная программа продолжилась в Лидском замке. На главной сцене – лучшие творческие коллективы района: народный ансамбль песни и танца «Лидчанка», солисты музыкально-эстрадного коллектива «Талисман», народной эстрадной студии «Лида-мюзикл», студии эстрадной песни «Акцент», коллектива ретро-песни «Меридиан» Дворца культуры города Лиды. Зрители встречали артистов бурными аплодисментами.  Мостовский район В Мостах прошёл торжественный митинг «Моя Отчизна, нет тебя дороже!».  По традиции он состоялся у памятника на братской могиле воинам-освободителям по улице Советской. Мостовчане пришли сюда с хорошим настроением, букетами и венками цветов, многие взяли с собой детей. На митинге выступил председатель Мостовского районного Совета депутатов Валерий Табала.  – 3 июля 1944 года  – священная дата в отечественной истории. Сколько бы лет ни прошло, мы никогда не забудем, какой ценой она досталась. Героизм и мужество нашего народа позволили выстоять под разрушительным натиском противника и дать возможность будущим поколениям жить в независимом и свободном Отечестве,- сказал Валерий Иванович.- В Мостовском районе за годы оккупации фашисты замучили и расстреляли 2680 наших земляков, 958 мостовчан не вернулись с фронта, 114 погибли в партизанских отрядах, 758 уроженцев района были вывезены на принудительные работы в Германию. Участники митинга минутой молчания почтили память тех, кто отдал свои жизни за свободу и независимость нашего народа. Под удары метронома каждый вспоминал родных и близких, погибших в Великой Отечественной войне. Затем к памятнику погибшим были возложены венки и цветы. Их возложили председатель райисполкома Юрий Валеватый и председатель районного Совета депутатов Валерий Табала, представители ветеранских и молодёжных и других общественных  организаций, трудовых коллективов города, силовых структур. Цветы к памятнику принесли также многодетные матери. Принял участие в митинге и возложил цветы наш знаменитый земляк Олег Юреня. – Мне приятно, что на моей малой родине помнят Юреню и интересуются моими достижениями, – сказал он. – А я горжусь тем, что родился и сделал свои первые спортивные успехи на Мостовщине. Приятно, что много мостовчан пришли отметить главный праздник страны. Когда-то мы, молодые гребцы, всегда участвовали в показательных соревнованиях на Немане. Я также горжусь своей Родиной. И на международных соревнованиях делаю всё возможное, чтобы прославить свою страну, чтобы звучал гимн Беларуси. Новогрудский район  3 июля жители Новогрудского района вместе со всей страной отмечают День Независимости Республики Беларусь и 76-ю годовщину освобождения нашей страны от немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. В этот день белорусский народ отдает дань уважения героизму и стойкости солдат, самоотверженной борьбе подпольщиков и партизан, беспримерному трудовому подвигу тех, кто поднимал страну из руин. Решение о праздновании Дня Независимости было принято в 1996 году - так проголосовали белорусы на республиканском референдуме 24 ноября. В декабре того же года декретом Президента Александра Лукашенко установлен государственный праздник - День Независимости Республики Беларусь (День Республики). Он отмечается в день освобождения Минска от немецко-фашистских захватчиков - 3 июля. Впервые Беларусь отметила День Независимости в 1997 году. Праздничные мероприятия в Новогрудке начались с радиоконцерта «Са святам, краіна!». Главным событием стал торжественный митинг «Любовь и радость – Беларусь» с парадом техники, возложением венков и цветов к могиле Неизвестного солдата и памятнику погибшим землякам воинам-интернационалистам. Лучших руководителей района по итогам 2019 года наградили в Новогрудке Традиционно во время празднования Дня Независимости в Книгу Славы Новогрудского района заносятся сведения о людях, которые своим трудом и активной общественной деятельностью внесли значительный вклад в производственно-экономическое и социально-культурную жизнь район. Решением Новогрудского районного исполнительного комитета и президиума районного Совета депутатов в этом году такой чести удостоен художник, член Белорусского Союза художников Кастусь Качан. Островецкий район Па традыцыі святкаванне Дня Незалежнасці ў горадзе стартавала з акцыі «Кветкі Перамогі» – яе арганізатарам ужо некалькі гадоў з’яўляецца райкам грамадскага аб’яднання БРСМ. Вось і на гэты раз яго актывісты кожнаму ўдзельніку святочнай урачыстасці прымацавалі «Кветку Перамогі». Шчымлівая вершаваная кампазіцыя нагадала пра тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны і чый подзвіг сёння памятаюць удзячныя нашчадкі. Пра галоўнае свята краіны, у якім аб’ядналіся святыя для ўсіх паняцці – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць, – гаварыў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін.  – Разам з усёй краінай шлях станаўлення і развіцця прайшоў і наш Астравец, самы малады горад рэспублікі, горад энергетыкаў, –  адзначыў Ігар Яраслававіч. –  І сёння прыемна паведаміць, што Астравецкі раён стаў пераможцам сярод раёнаў Гродзеншчыны ў дзвюх намінацыях і занесены на абласную Дошку гонару. Выказваю словы ўдзячнасці ўсім працоўным калектывам, ветэранам працы за дасягнутыя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. І яшчэ раз хачу нагадаць, што ўсё, чаго мы дасягнулі, стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы суверэнітэту нашай краіны, граматнай палітыцы нашай дзяржавы. Жадаю ўсім шчасця, дабрыні, міра і поспехаў ў працы на карысць нашай любімай Радзімы!  Падчас урачыстасці гучалі віншаванні і ўспаміны, у памяць аб загінулых аб’явілі хвіліну маўчання і прагрымелі салютныя выстралы, а да помніка ляглі кветкі ад удзячных нашчадкаў.  Ошмянский район Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пад назвай “Квітней пад небам сінім, Беларусь!” пачаліся ў Ашмянах мітынгам ля брацкай магілы ў гарадскім парку. — У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапа ў яго гісторыі і выклікаюць найвышэйшы духоўны ўздым яднання ўсіх грамадзян, —  адзначыў у сваім віншаванні  старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзіслаў Гершгорын .  — У беларускім календары такой датай стала 3 ліпеня 1944 года. Менавіта гэты дзень рашэннем народа вызначаны галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, святам, у якім зліліся ў адзінае цэлае вялікія, сапраўды святыя паняцці – вызваленне, Перамога, незалежнасць. Гэта свята дарагое для ўсіх беларусаў. Гэта памяць аб тых, хто адваёўваў незалежнасць нашай Радзімы на полі бою. Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе сваю гісторыю, хто сваёй працавітасцю і талентам робіць значны ўнёсак ў росквіт сваёй зямлі. Мы – незалежная дзяржава. Павага да мінулага Айчыны, непарыўная сувязь і пераемнасць пакаленняў – вось тыя традыцыйныя асновы, на якіх трымаюцца стабільнасць і дабрабыт нашай краіны. Формула суверэнітэту Беларусі складваецца з двух раўназначных паняццяў – гэта адказнасць і свабода. На іх аснове на працягу 26 гадоў мы змаглі пабудаваць моцную дзяржаву, забяспечыць дастойны ўзровень жыцця насельніцтва, захаваць грамадскі мір і згоду, зарэкамендаваць сябе надзейным міжнародным партнёрам. Права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг горада Ашмяны прадстаўлена дырэктару СШ №3 г.Ашмяны Уладзіміру Войнюшу, дырэктару аграрна-эканамічнага каледжа Віктару Вайшнаровічу, начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Галіне Яшынай і старшаму касіру аўтастанцыі Ашмяны аўтамабільнага парка №13 г. Ашмяны – філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс” Ганне Янушкевіч. Свае віншаванні адрасавалі жыхарам Ашмяншчыны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Маркевіч і намеснік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы Андрэй Каліноўскі. Урачыстай часткай мерапрыемства стала акцыя “Пісьмо нашчадкам”. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Таццяна Сцяпанаўна Мягкова звярнулася да будучых пакаленняў нашай краіны з заклікам захоўваць мір на Зямлі. Капсулу нашчадкам перадаў выхаванцам дзіцячых садкоў №6 і №7 Лізавеце Картановіч і Яўгену Талочку начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Ашмянскага раёна старшы лейтэнант Андрэй Ярмоленка. А яны, у сваю чаргу, перадалі яе на захаванне ў краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча. Там яна будзе хзахоўвацца да 2045 года. Свислочский район У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адкрылася яно мітынгам у гарадскім скверы. У знак павагі і памяці да загінуўшых удзельнікі мерапрыемства – прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў – усклалі кветкі і вянкі да брацкай магілы на Алеі памяці. Слонимский район 3 июля в Слониме праздничные мероприятия начались с торжественного митинга в сквере по улице Пушкина. С главным государственным праздником — Днем Независимости и 76-й годовщиной освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков участников торжества поздравил глава района Геннадий Болеславович Хомич. Председатель районного исполнительного комитета отметил, что 3 июля один из самых значимых государственных праздников. Он поистине дорог каждому жителю Беларуси. Это символ свободы и единства белорусского народа, стабильности нашего гражданского общества. День Независимости – это также преемственность поколений и уважение к традициям, любовь к своей малой родине и Отчизне в целом. — Сегодня мы чествуем родную страну, которую любим и которой гордимся. История нашей Родины создавалась многими поколениями сильных и одарённых людей. Наша дорога к независимости была долгой и трудной. Белорусские земли не раз опустошались в ходе вражеских нашествий. Десятилетия отдаляют нас от того дня, когда вероломный агрессор вторгся на наши земли, и началась Великая Отечественная война. Именно в этот сложнейший период нашей истории в полной мере проявилась жизнестойкость и сила белорусского народа. Его трудолюбие и старательность подняли наше Отечество с колен, — сказал Геннадий Болеславович. – Отмечая День Независимости, мы с чувством огромной благодарности чествуем тех, кто дал современному поколению возможность жить и созидать под мирным небом. Этот день одновременно и повод для подведения промежуточных итогов трудовых свершений и построения планов на будущее. И сегодня все мы ответственны за то, чтобы наша страна была сильной и процветающей, люди жили комфортно, благополучно и безопасно. Поэтому важно слышать и уважать друг друга, стремиться к взаимопониманию, объединять общество вокруг позитивной созидательной идеи. Государство с таким народом будет сильным и непобедимым. В завершении митинга слонимчане возложили цветы к монументу. Сморгонский район Щучинский район  Галоўнай падзеяй святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) і 76-й гадавіны вызвалення Беларусі ў Шчучыне стаў урачысты мітынг. Кіраўніцтва раёна, ганаровыя госці, ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзь у суправаджэнні барабаншчыц і Гродзенскага аркестра пагранічнай службы накіраваліся да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, што ў гарадскім скверы. Разам сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў. Аддаючы павагу дзяржаўнай сімволіцы, урачысты мітынг пачаўся ўзняццем Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Права падняць сцяг было прадастаўлена ветэрану працы, кавалеру ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Івану Кірылавічу Козічу і таленавітай моладзі раёна: навучэнцу аб’яднанняў па інтарэсах “Авія- і ракетамадэлявання” Шчучынскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці, стыпендыяту прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў Міхаілу Лобачу, выпускніцы ўзорнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі эстраднай песні “Апрель” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі Паліне Бекіш, вучаніцы 6-га класа балалайкі Шчучынскай ДШМ Лізавеце Еўтушык і навучэнцу Шчучынскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Паўлу Юрчанку. Віншаванні з вялікім знамянальным святам адрасаваў удзельнікам урачыстага мерапрыемства старшыня раённага выканаўчага камітэта А.В. Садоўскі. - 3 ліпеня для кожнага з нас асаблівы дзень. Роўна семдзесят шэсць гадоў таму адгрымелі апошнія баі за сталіцу нашай Радзімы - горад Мінск. Гэта была перамога над самой смерцю. Гэта быў трыумф адзінства і сілы духу вялікага пакалення воінаў-вызваліцеляў,  -- адзначыў Аляксей Валянцінавіч.  -- Сёння мы зноў успамінаем усіх, хто гераічна трымаў удар агрэсара. І гэта памяць - частка нашай нацыянальнай самасвядомасці. Мы стаім каля брацкай магілы, у якой пакояцца тыя, хто аддаў свае жыцці за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Для нас яны назаўсёды застануцца героямі, узорам мужнасці, сімвалам нязломнасці  волі і адданай любові да Айчыны. Свабода і незалежнасць дасталася нашаму народу дарагой цаной. Мы ўмеем цаніць мінулае, сваю гісторыю, непарыўную сувязь паміж пакаленнямі, лепшыя традыцыі і багатую спадчыну свайго народа. Мы імкнемся вырасціць дастойнае маладое пакаленне, якое ўсведамляе, што іх Радзіма тут. Менавіта на роднай зямлі можна і трэба раскрываць свае таленты і рэалізоўваць самыя смелыя ідэі і задумы, вучыцца, працаваць і будаваць планы на заўтрашні дзень. Словы ўдзячнасці ветэранам за гераічны ратны і працоўны подзвіг адрасаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь П.Р. Міхалюк і пажадаў ім моцнага здароўя, увагі і клопату блізкіх людзей, бадзёрасці духу і аптымізму: “Вы вынеслі ўсе нягоды вайны і аднавілі краіну з руін. Вы паказалі ўсяму свету, наколькі магутнымі могуць быць воля і дух народа, аб'яднанага святой мэтай. Дзякуй вам за магчымасць мірна жыць на роднай зямлі, добрасумленна працаваць, выхоўваць дзяцей і марыць пра будучыню”. Звяртаючыся да прысутных, галоўны ўрач Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы І.У. Загароўскі падкрэсліў: "У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя даты, якія становяцца пунктам адліку новага этапу гісторыі. Наша незалежнасць заснавана на заслугах пакалення пераможцаў. Нашы продкі аддавалі ўсе сілы для таго, каб сёння мы жылі ў свабоднай краіне. І ў нашых сілах зберагчы свабоду і захаваць мір ". Пасля мітынгу ўрачыстыя мерапрыемствы прадоўжыліся на плошчы Свабоды, дзе адбыліся моладзевая акцыя “Пад знакам Маладосці” і  канцэрт аркестра пагранічнай службы г. Гродна. Святкаванне разгарнулася і на пляцоўцы ля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Садзейнічае падтрыманню настрою святочны гандаль. Тут працуюць падвор’е “Сузор'е майстроў Шчучыншчыны”, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, атракцыёны, арганізавана катанне на конях. Гасцям і жыхарам горада будзе прапанавана прэзентацыя мужчынскага, жаночага і дзіцячага народнага беларускага касцюма традыцыйнага побыту Шчучынскага раёна. Вечарам святкаванне працягнецца. Шчучынцаў чакаюць моладзевая канцэртна-забаўляльная праграма «Вышыванка.by». А галоўнае свята краіны завершыцца рэспубліканскай акцыяй “Споём гимн вместе” і маляўнічым феерверкам.