Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Сморгонский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
21.02.2024

Дзень роднай мовы адзначаюць выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці

 «Беларусь ў сэрцы маім”, - пад такой назвай прайшлі заняткі ў старэйшай групе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці. Выхаванцы разам з выхавацелем   Святланай Стальчынскай і  буслікам Паўлікам адправіліся ў займальнае падарожжа па роднай краіне. “Дзеці сталі ўдзельнікамі гульняў “Мая Беларусь” і  “Раскажы пра сваю краіну”, чыталі вершы на роднай мове, слухалі беларускія песні.  З бацькамі падрыхтавалі лэпбукі “Мая родная Беларусь”, “Беларускія нацыянальныя гульні”, “Сімвалы маёй краіны”, “Беларускі арнамент”, “Народныя промыслы Беларусі”, - кажа Святлана Стальчынская. – Упэўнена, поспеху ў патрыятычным выхаванні можна дасягнуць, калі дарослыя  будуць любіць і ведаць гісторыю сваёй краіны. Таму педагогі нашага цэнтра імкнуцца да таго, каб выхаванцы папаўнялі свой багаж ведаў не толькі ў дашкольнай установе, але і дома”. Галіна АНТОНАВА Фота з архіва  дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці