Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Сморгонский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
01.10.2025

Паважаныя ветэраны, прадстаўнікі старэйшага пакалення!

1 кастрычніка ­разам з усёй краінай адзначаем Дзень пажылых людзей. Хоць гэтая дата ўжо трывала замацавалася ў беларускім календары, да гэтага часу даводзіцца чуць здзіўленыя пытанні: з якім святам нас віншуюць? Сталы ўзрост – што ж тут радаснага? Але ў тым і заключаецца няпростая задача ўсіх, хто маладзейшы: зрабіць так, каб пажылыя людзі ў гэтыя дні здолелі адчуць нашы любоў і клопат, змаглі зноў паверыць, што жыццё пражыта не дарма. Спадзяёмся, што Дзень пажылых людзей прымусіць ка-госьці ўспомніць такія простыя словы як дабро, міласэрнасць, спагада. Віншуем усіх, хто знахо-дзіцца на заслужаным адпачынку ці працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост. Няхай гады не стануць падставай для засмучэння, а жыццёвых сіл хопіць надоўга!