Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Сморгонский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
08.11.2021

Спадчына - невялічкае, але ёмкае слова

 Народная музыка нашай краіны гучыць не толькі на ўроках музыкі, але і ў пазакласнай дзейнасці. Вучні 3 “А” класа з задавальненнем адгукнуліся паўдзельнічаць у раённым фальк-фэсце “Перазвоны талентаў”, які праводзіўся ў завочным фармаце і патрабаваў відэазапіс выступлення. Яны развучвалі загадкі пра скрыпку i цымбалы, спявалi песнi пра  дудку i дуду. I, зразумела, танцавалі. Літаратурна-музычную кампазіцыю "Кожны б iграў, каб дуду абняў" прысвяцілі старадаўняму музычнаму інструменту беларусаў. Колькі песень, казак, прымавак і прыказак пра яе складзена! А рыхтаваліся “артысты” натхнёна і апантана і атрымалі трэцяе месца ў фальк-фэсце. Наталья ШЧАСНАЯ, настаўнік музыкі СШ №5.