Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Сморгонский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
27.09.2024

У Крэве праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

 Сёння ў Крэве праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Трэція Крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва”, на якую сабраліся навукоўцы, краязнаўцы і выкладчыкі гісторыі. Удзельнікаў канферэнцыі на Смаргонскай зямлі прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч пазнаёміў прысутных з артэфактамі, якія былі знойдзены падчас археалагічных раскопак Крэўскага замка. Прадметы былі перададзены ў фонды Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея. У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны пытанні, якія датычацца гісторыі Крэўскага замка,  мястэчка Крэва ў розныя часы, перспектыў яго развіцця. Удзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі таксама пабывалі на экскурсіі ў замку і на Юравай гары. Падчас мерапрыемства адбылося адкрыццё выстаў “Малюнкі з акопаў: Крэва і ваколіцы вачыма ваенных мастакоў Першай сусветнай вайны” (з калекцыі Уладзіміра Багданава), “Крэва ў полымі Першай сусветнай” (з калекцыі Сяргея Міхалевіча). Аксана ГЕЙБОВІЧ Фота аўтара