Афіцыйны сайт
24 лютага 2020

Выстава «Бяспечны дом»

 20 лютага ў рамках, абвешчанай у Беларусі акцыі «Адзіны дзень бяспекі», у ДУА «Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага» адкрылася выстава работ навучэнцаў мастацкага аддзялення «Бяспечны дом». Яна стала вынікам прафілактычнай гутаркі з навучэнцамі на тэму бяспечных паводзін у сваім доме. У малюнках дзеці адлюстравалі сваё бачанне культуры бяспекі жыццядзейнасці, важнасць захавання правільнага карыстання электрычнымі прыборамі, газавай плітой і правілаў бяспекі ў сваім доме.