Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.12.2021

Смаргонскія школьнікі наведалі прэм’еру Мінскага абласнога драматычнага тэатра

 У межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” навучэнцы 6-х класаў “Сярэдняй школы №3 г. Смаргоні” наведалі Мінскі абласны драматычны тэатр.  Ужо другі раз шасцікласнікі едуць у г. Маладзечна. Тым больш, што на гэты раз адбылася прэм’ера інтэрактыўнага спектакля “Навагодні драйв”. Падчас прагляду спектакля маленькія гледачы актыўна ўдзельнічалі ў дзеянні, дапамагалі добрым героям змагацца са злом:  дзеці спявалі разам з героямі песні, чыталі заклінанні, разгадвалі загадкі. Як у сапраўднай казцы, дабро перамагло зло. Усім гледачам спадабаўся не толькі спектакль, але і  інтэрактыўная пляцоўка, якую падрыхтавалі  маленькім гледачам пасля прагляду спектакля арганізатары мерапрыемства. У фае тэатра казачныя героі Снегавік і Дзед Мароз разам з дзецьмі на чароўным цягнічку Чух-чух  праехалі па  розных  станцыях: “Музычная”, “Пушкінская”, “Чароўная”. Новы год – час чараўніцтва, веры ў цуды і дабро. Дзякуючы такім мерапрыемствам  дзеці працягваюць марыць, верыць у казку. Вольга Ільіна, класны кіраўнік 6 А класа СШ №3.