Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт

Звароты

Звярнуцца ў Смаргонскі райвыканкам можна некалькімі спосабамі:
- напісаць ліст і накіраваць яго па адрасе: 231042 г. Смаргонь, вул. Леніна, 5;
- патэлефанаваць на» гарачую лінію " для атрымання даведачна-кансультацыйнай інфармацыі, звязанай з дзейнасцю райвыканкама, па тэлефоне 3 76 06 у працоўныя дні з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, у суботу з 9.00 да 13.00. 
- запісацца на прыём да кіраўніцтва райвыканкама па тэлефонах 
3 76 57; 3 76 06 з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, выхадны – субота, нядзеля.
- накіраваць электронны зварот праз дзяржаўную адзіную (інтаграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. https://обращения.бел..

Графікі асабістых прыёмаў грамадзян і "прамых ліній"
Электронныя звароты ў Смаргонскі райвыканкам накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.

Права на падачу электронных зваротаў грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, якая прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх.

Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.

На паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Смаргонскага райвыканкама smorgon_rik@mail.grodno.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“. Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.

Зварот прымаецца да разгляду пры прытрымліванні заяўнікам патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да электронных зваротаў.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка (далей – грамадзянін) у абавязковым парадку павінен утрымліваць:

- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі гэтакае маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- пераказ сутнасці звароту.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- пераказ сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі гэтакае маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты.
 
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Да электронных зваротаў могуць дадавацца дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і другія дакументы і (або) звесткі, неабходныя для рашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

     
 выкладзены не на беларускай або рускай мове;
 не выкананы патрабаванні, што прад'яўляюцца для іх падачы;
 не выкладзена сутнасць звароту;
 ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
 змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
 падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў; 
 ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Смаргонскага раеннага выканаўчага камітэта; 
 прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
 пададзены паўторны зварот, калі яно ўжо было разгледжана па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
 з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

     

Заяўнік мае права адклікаць свай зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.