Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна»
Юрыдычны адрас: 231042, Республика Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Смаргонь, вул. Міра, 19б.
e-mail: kup-gres@mail.ru
Дырэктар: , тэл./факс: 38470.
Рэжым працы адміністрацыйнага апарата: з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00 гадзін. Выхадны: субота, нядзеля.
Вышэйстаячая арганізацыя: Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама
Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Гарадзенскага, 20а.
Начальнік УЖКХ: Шафранскі Алег Віталевіч. Тэлефон: 77-29-77.
Графiк асабiстага прыёму грамадзян i прадстаÿнiкоÿ юрыдычных асоб кiраÿнiцтвам Камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна» на 2021 г.
П.I. iмя па бацьку, пасада |
Дата прыёму |
Замяшчэнне |
|
Дырэктар Старавойтаÿ Iван Уладзiмiравiч |
1-я серада кожнага месяца 8.00-13.00 вул. Мiра, 19б каб. № 3 тэл. 3-84-70 |
Галоÿны iнжынер Ракевiч Максiм Аляксандравiч |
|
Галоÿны iнжынер Ракевiч Максiм Аляксандравiч |
2-я серада кожнага месяца 8.00-13.00 вул. Мiра, 19б каб. № 2 тэл 4-41-70 |
Нам. галоÿнага iнжынера Рамановiч Iван Iванавiч |
|
Нам. дырэктара па iдэалагiчнай рабоце Нiкалайчык Алена Уладзiмiраÿна |
3-я серада кожнага месяца 8.00-13.00 вул. Мiра, 19б каб.№1 тэл 3-84-73 |
Юрысконсульт Шадзько Наталля Аляксандраÿна |
|
Начальнiк ВТА Бурава Святлана Пятроÿна |
3-i панядзелак кожнага месяца 8.00-13.00 вул. Мира, 19б каб. № 10 тэл. 3-84-64 |
Iнжынер ВТА Кабак Ала Вiктараÿна |
|
Начальнiк РIЦ Сушчэÿская Людмiла Мiкалаеÿна |
2-i чацвер кожнага месяца 8.00-13.00 вул. Савецкая, 6 кабiнет начальнiка тэл. 3-84-57 |
Намеснiк начальнiка Яцкевiч Наталля Расцiславаÿна |
|
Начальнiк ЖЭС Карвэцкая Марыя Вiкенцьеÿна |
4-ы чацвер кожнага месяца 8.00-13.00 вул. Юбiлейная, 51 адмiнiстрацыйнае памяшканне ЖЭС, кабiнет начальнiка тэл.3-84-89 |
Намеснiк начальнiка ЖЭС Пану Дзянiс Дзмiтрыевiч |
|
Намеснiк начальнiка ЖЭС Пану Дзянiс Дзмiтрыевiч |
3-i чацвер кожнага месяца 8.00-13.00 вул. Перамогi, 11 адмiнiстрацыйнае памяшканне ЖЭС тэл.3-84-77 |
Начальнiк ЖЭС Карвэцкая Марыя Вiкенцьеÿна |
|
Папярэднi запiс на прыём по тэл.3-84-70 с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 штодня, акрамя суботы i нядзелi Прыём заявак по пытяннях аказання жыллёва-камунальных паслуг ажыццяÿляецца кругласутачна по тэлефоне 115. Выхад на кароткi нумар «115», у цяперашнi час, маюць усе абаненты стацыянарнай сеткi электрасувязi РУП «Белтэлекам», а гэтак жа абаненты сетак аператараÿ «А1», «МТС», «Life». У выпадку нетактоÿнага звароту работнiкаÿ КУП «ЖРЭС Смаргонскага раёна» можна звяртацца по тэлефону даверу 3-84-73 с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 у працоÿныя днi тыдня. |
|
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна» створана 1.01.2011 г. шляхам вылучэння са складу Смаргонскага РУП «Жыллёва-камунальная гаспадарка», з'яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам раённага ўзроўню і ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца Смаргонскаму раённаму выканаўчаму камітэту.
Асноўнай мэтай дзейнасці з'яўляецца гаспадарчая дзейнасць, накіраваная на задавальненне патрэбаў насельніцтва Смаргонскага раёна ў жыллёва-камунальных паслугах, забеспячэнне мерапрыемстваў па захаванасці, тэхнічным утрыманні жыллёвага фонду і яго мэтавага выкарыстання.
Прадпрыемства ажыццяўляе тэхнічнае абслугоўванне жылфонду горада Смаргонь і шматкватэрнага сектара ў сельскай мясцовасці, бягучы і капітальны рамонт жылога фонду, рамонт дахаў і стыкаў, забеспячэнне дваровага асвятлення, уборку прыдамавых тэрыторый. Прадпрыемства абслугоўвае 345 жылых дамоў агульнай плошчай 726,6 тыс. кв. м або 12381 кватэру. На балансе прадпрыемства маецца 16 інтэрнатаў.
У цяперашні час прадпрыемства ўключае ў сябе наступныя структурныя падраздзяленні і ўчасткі:
1. Участак “Жыллёва-эксплуатацыйная служба”;
2. Участак па бягучаму і капітальнаму рамонту;
3. Участак «Энергагаспадарка»;
4. Разлікова-інфармацыйны цэнтр.
Асноўнымі функцыямі прадпрыемства з'яўляюцца:
- прафілактычны агляд і тэхнічнае абслугоўванне цеплафікацыйных, водаправодных, каналізацыйных і электрычных сетак і прылад, якія адносяцца да жылых дамоў;
- праверка тэхнічнага стану дома і жылых памяшканняў у мэтах выяўлення і своечасовай ліквідацыі недахопаў;
- падрыхтоўка жылых дамоў, дапаможных памяшканняў, інжынернага і іншага абсталявання, якое знаходзіцца ў доме да эксплуатацыі ў зімовы перыяд;
- капітальны рамонт жыллёвага фонду;
- рамонт і абслугоўванне унутрыдамавых сетак;
- забеспячэнне бесперабойнай працы ліфтавага, інжынернага і іншага абсталявання, які знаходзіцца ў доме;
- уборка месцаў агульнага карыстання жылога дома і прыдамавой тэрыторыі;
- рэгістрацыя грамадзян па месцы жыхарства і знаходжання, выдача даведак, аказанне паслуг па прадастаўленню безнаяўных жыллёвых субсідый, бухгалтарскі ўлік па налічэнні камунальных паслуг.
Разлікова-інфармацыйны цэнтр займаецца налічэннем аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі па шматкватэрнаму жыллёваму фонду і прыватнаму сектару ў г. Сморогнь і па шматкватэрнаму жыллёваму фонду на сяле; вядзе ўлік плацяжоў, якія паступілі за тэхнічнае абслугоўванне, камунальныя паслугі, адлічэнняў на капітальны рамонт, зямельны падатак; ажыццяўляе рэгістрацыю грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання; прадстаўляе насельніцтву даведкі ўстаноўленага ўзору.
Для выгоды абслугоўвання насельніцтва РИЦ працуе без абеду з 8-00 да 20-00 у буднія дні і ў суботу з 8-00 да 13-00 і з 14.00 да 17-00 з адным выхадным днём у нядзелю.