УК "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей"
Адрас: 231042, Гродзенская вобласць, г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23.
E-mail: museumsmorgon@tut.by. (новы museumsmorgon@csa-smorgon.by)
Сайт музея: http://museumsmorgon.by/
Выхадны: панядзелак
Тэлефон: 8 (01592) 3-88-49 (навуковыя супрацоўнікі), тэлефон/факс: 8 (01592) 3-88-52 (бухгалтар)
Дырэктар: Валодзька Дзіна Ўладзіміраўна, тэл. 8 (015 92) 4 - 69-73.
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: другі і чацвёрты аўторак месяца з 8.00 да 13.00.
Установа культуры "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" з'яўляецца навукова-даследчай і культурна-выхаваўчай установай, якая, згодна сацыяльных функцый, ажыццяўляе камплектаванне, улік, захоўванне, вывучэнне і папулярызацыю помнікаў гісторыі і культуры Смаргонскага краю.
Штогод ва УК "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" праходзіць 10-12 стацыянарных і некалькі перасовачных выстаў, а таксама 1-2 камерцыйныя выставы. Тэматыка і накіраванасць выставачнай дзейнасці разнастайная – падзеі з гісторыі і сучаснасці раёна, гістарычныя асобы, сучасныя дзеячы культуры і мастацтва – вядомыя і маладыя мастакі, майстры народнай творчасці і іншыя.
У музеі праходзяць разнастайныя прэзентацыі мастацкіх, літаратурных і музычных твораў як мясцовых, так і сталічных аўтараў, сустрэчы з вядомымі людзьмі, сумесныя мерапрыемствы з іншымі ўстановамі культуры раёна.
Музейны фонд УК "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" па стане на 1 студзеня 2019 года складае 11 029 музейных прадметаў асноўнага і 5 152 навукова-дапаможнага фондаў, якія размеркаваны па 15 музейных калекцыях: жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дакументаў, друкаваных выданняў, нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі, археалогіі, зброі, прадметаў з гісторыі тэхнікі, прадметаў побыту і этнаграфіі, фотадакументаў, прыродазнаўчай калекцыі, скульптуры