Адрас: 231042, г. Смаргонь, вул. Леніна, 5
Тэлефон прыемнай/факс: 3 76 80
Адрас электроннай пошты: upravlenie@smorgon-edu.gov.by
Начальнік упраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта:
Шчастная Святлана Анатольеўна, кантактны тэлефон: (8 01592) 3 76 78, графік прыёму: 2-я, 4-я пятніца месяца з 8.00 да 13.00.
Намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта:
Мінкоўская Аксана Мікалаеўна, кантактны тэлефон: 8 (01592) 3 76 79, графік прыёму:
1-ы, 3-і аўторак: 8.00 - 13.00.
Сістэма адукацыі Смаргонскага раёна прадстаўлена 28 установамі адукацыі. Установы дашкольнай адукацыі наведваюць 1657 выхаванцаў (2024 год – 1721), установы агульнай сярэдняй адукацыі – 5890 вучняў (2024 год – 6057).
Выконваюцца сацыяльныя стандарты ў галіне дашкольнай адукацыі: нарматыў забяспечанасці месцамі дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту складае 90%, ахоп дзяцей 5-гадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы – 100%.
Асноўныя паказчыкі адукацыйнага працэсу ў раёне застаюцца стабільна высокімі: сярэдні бал паспяховасці за 2024/2025 навучальны год склаў 7,45. Вынікі цэнтралізаванага экзамену, цэнтралізаванага тэсціравання 2025 года сведчаць аб мэтанакіраванай рабоце педагагічных калектываў раёна па павышэнню якасці адукацыі. Выпускнікамі ўстаноў адукацыі раёна атрыманы двадцаць два 100-бальныя сертыфікаты, з іх: дзевяць – на цэнтралізаваным экзамене, 13 – на цэнтралізаваным тэсціраванні.
У 2025/2026 навучальным годзе ўстановамі адукацыі раёна ажыццяўляецца рэалізацыя 4 рэспубліканскіх інавацыйных і эксперыментальных праектаў. Ва ўстановах адукацыі раёна функцыянуе 16 паспартызаваных музеяў, 3 з якіх маюць званне “народны”, 3 музейныя пакоі.