Прамысловасць за першае паўгоддзе 2026 г.
У цэлым па раёне за студзень – чэрвень 2026 г. выраблена прамысловай прадукцыі на суму 1114,8 млн рублёў, што складае ў аб'ёме вобласці 10,6 адсотка (далей – %) (у студзені – чэрвені 2025 г. – 11,6 %).
Індэкс фізічнага аб'ёму па наборы тавараў-прадстаўнікоў склаў 90,0 %, у тым ліку: апрацоўчая прамысловасць – 89,7 % (удзельная вага ў агульным аб'ёме вытворчасці ў фактычна адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, – 97,7 %) (далей у дужках - значэнне ўдзельнай вагі); забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 103,4 % (1,6 %); водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў – 100,4% (0,7 %).
У апрацоўчай прамысловасці дамінуе вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў – 60,0%, вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы –27,7%, вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі – 6,5%.
На долю арганізацый рэспубліканскага падпарадкавання па выніках першага паўгоддзя 2026 года прыпадае 8,2 % аб'ёму прамысловай вытворчасці раёна, камунальнай – 10,3 %, юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці – 81,5 %.
Тэмп росту прамысловай вытворчасці арганізацый рэспубліканскай падпарадкаванасці склаў 92,2 % да аналагічнага ўзроўню 2025 года. Арганізацыямі, падпарадкаванымі мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, забяспечаны рост прамысловай вытворчасці на ўзроўні 88,4 %. Тэмп росту прамысловай вытворчасці прадпрыемствамі без ведамаснай падпарадкаванасці склаў 91,3 %.
На 1 ліпеня 2026 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 244,6 млн. рублёў, удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склала 143,1 % (на 1 студзеня 2026 г. – 141,3 %).
Запасы гатовай прадукцыі па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, склалі 79,9 млн. руб. або 468,6 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2026 г. – 548,9 %).
Па юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці запасы гатовай прадукцыі склалі 143,2 млн. руб. або 103,4 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2026 г. – 83,7 %).
Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі за першае паўгоддзе 2026 года склала 1,9 % або 21,6 млн. руб.