Галоўная / Эканоміка / Рэгістрацыя і ліквідацыя суб'ектаў гаспадарання

Рэгістрацыя і ліквідацыя суб'ектаў гаспадарання

ДА ВЕДАМА СУБ'ЕКТАЎ ГАСПАДАРАННЯ

Асноўным нарматыўным дакументам, які рэгулюе парадак рэгістрацыі (ліквідацыі) суб'ектаў гаспадарання, з'яўляецца ДЭКРЭТ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 16 студзеня 2009 г. № 1 «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання»    ( з наступнымі зменамі). 
У Смаргонскім райвыканкаме ўпаўнаважанай службовай асобай па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання з'яўляецца галоўны спецыяліст сектара па кіраванні і распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, прадпрымальніцтву і рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання аддзела эканомікі Салагуб Святлана Анатольеўна,(г. Смаргонь, вул. Леніна, д. 5, кабінет 220, 2 паверх). Тэлефон для даведак (8-01592) 3 76 72. Рэжым работы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 13-00 , з 14-00 да 17.00. 
Падчас адсутнасці абавязкі рэгістратара выконвае загадчык сектара па кіраванні і распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, прадпрымальніцтву і рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання аддзела эканомікі  Богма Вольга Пятроўна 
 тэл. (8-01592) 3 76 71. 
Вышэйстаячымі органамі з'яўляюцца:
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, д. 3 (будынак у двары аблвыканкама)
Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Юргель Алена Іванаўна, тэл. (80152)72 02 04 
Начальнік аддзела па вядзенні Адзінага дзяржаўнага рэгістра, пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх аб'яднанняў – Іода Лілія Пятроўна, тэлефон (80152) 72 32 05, 77 01 66
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 
Упраўленне Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 1, пакой 705, тэлефон ( 8017) 3060465, (8017) 2000207,(8017) 2005946.
Формы заяў зацверджаны пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2009 г. № 8 (маюцца на сайтах Міністэрства юстыцыі http://www.minjust.by, Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама http://www.just.grodno.by).

Агульнадзяржаўны класіфікатар відаў эканамічнай дзейнасці (АКЭД) размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь па адрасе: http://www.belstat.gov.by/klassifikatory/obschegosudarstvennye-klassifikatory-respubliki-belarus-ispolzuemye-dlya-zapolneniya-gosudarstvennoi-statisticheskoi-otchetnosti/