Галоўная / Эканоміка / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка Смаргонскага раёна спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў, бульбы ў раслінаводстве. Вытворчасцю прадукцыі сельскай гаспадаркі займаецца 7 сельскагаспадарчых арганізацый. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў на 1 студзеня 2025 года складае 59,2 тыс. га. За 37 фермерскімі гаспадаркамі раёна замацаваны 3,8 га зямельных угоддзяў. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса, садавіны, гародніны, бульбы, зерня.

Разам з сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў раёне ажыццяўляюць дзейнасць  арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Гэта ААТ «Сморгоньаграсэрвіс», вет- і племстанцыі, інспекцыя па насенневодству, ветлабараторыя.

На тэрыторыі раёна функцыянуюць філіял «Смаргонская птушкафабрыка» ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Рыбгас Солы», якія таксама ўносяць свой уклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.

На 1 лістапада 2025 г. ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічваецца 38,2 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 26,7 тыс. галоў свіней, 266,5 тыс. галоў птушкі. За студзень-кастрычнік 2025 года выраблена валавой прадукцыі на суму свыш 244,2 млн. рублёў, або на 3,7 працэнта больш  адпаведнага перыяду 2024 года. Валавы надой малака склаў 94,5 тыс. тон, або 106,2 працэнта да адпаведнага перыяду 2024 года. Ад кожнай каровы надоена 7422 кг малака (+229 кг). Атрымана прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывелы, свіней і птушкі у колькасці 14,3 тыс. тон. Сяреднесутачная прывага буйной рагатай жывелы на вырошчванні і адкорме склала 764 грамы, свіней 659 грам. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 12,7 тыс. тон.

Сельскагаспадарчымі арганізацыямі назапашана травяных кармоў у пераліку на умоўныя кармавыя адзінкі 96,4 тыс.тон, што у разліку на адну умоўную галаву складае 33,6 ц.к.а.