Галоўная / Эканоміка / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка Смаргонскага раёна спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў, бульбы ў раслінаводстве. Вытворчасцю прадукцыі сельскай гаспадаркі займаецца 7 сельскагаспадарчых арганізацый. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў на 1 студзеня 2026 года складае 59,4 тыс. га. За 37 фермерскімі гаспадаркамі раёна замацаваны 3,6 га зямельных угоддзяў. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса, садавіны, гародніны, бульбы, зерня.

Разам з сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў раёне ажыццяўляюць дзейнасць  арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Гэта ААТ «Сморгоньаграсэрвіс», вет- і племстанцыі, інспекцыя па насенневодству, ветлабараторыя.

На тэрыторыі раёна функцыянуюць філіял «Смаргонская птушкафабрыка» ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Рыбгас Солы», якія таксама ўносяць свой уклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.

На 1 чэрвеня 2026 г. ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічваецца 38,6 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 24,1 тыс. галоў свіней, 343,5 тыс. галоў птушкі. За студзень-май 2026 года выраблена валавой прадукцыі на суму свыш 88,7 млн. рублёў, або на 4,7 працэнта больш адпаведнага перыяду 2025 года. Валавы надой малака склаў 47,3 тыс. тон, або 101,2 працэнта да адпаведнага перыяду 2025 года. Ад кожнай каровы надоена 3698 кг малака (+8 кг). Атрымана прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывелы, свіней і птушкі у колькасці 7,7 тыс. тон. Сяреднесутачная прывага буйной рагатай жывелы на вырошчванні і адкорме склала 757 грамы, свіней 684 грамы. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 6,7 тыс. тон.