Установа "Рэдакцыя газеты "Светлы шлях"
Адрас: 231000, Рэспубліка Беларусь, г. Смаргонь, вул. Савецкая, 29.
Тэл .: (01592) 3-84-17, тэл./факс: (01592) 3-84-18.
Сайт: www.shliah.by
Электронная пошта: newspaper@smorgon.gov.by, svetly_shliah_reklama@tut.by
Заснавальнікі: Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў.
Газета "Светлы шлях" выдаецца з 23 лістапада 1944 года. Асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё раёна. Публікуюцца рэкламныя аб'явы, віншаванні і спачуванні. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 3-84-18.
Выходзіць 1 раз у тыдзень (па пятніцах) на рускай і беларускай мовах.
У структуру ўстановы "Рэдакцыя газеты "Светлы шлях" уваходзяць:
радыёпраграма "Смаргонскае радыё";
тэлепраграма "Окс-ТБ".
Радыёпраграма "Смаргонскае радыё"
Установы "Рэдакцыя газеты "Светлы шлях"
Смаргонскае радыё арганізавана ў 1962 годзе. Пастаянны выхад пачаўся з 28 кастрычніка 1998 года, трансліравалася па правадной сетцы і ў эфіры.
З канца 2015 года "Смаргонскае радыё" выходзіць у эфір у дыяпазоне УКХ (67,97 МГц).
Нас слухаюць: Смаргонскі, Астравецкі, Ашмянскі, Іўеўскі, Мядзельскі, Вілейскі, Маладзечанскі, Валожынскі раёны.
Прыкладная тэматыка і спецыялізацыя - праграмы культурна-асветніцкага прызначэння. Мовы вяшчання - беларуская, руская.
Хранаметраж радыёпраграмы "Смаргонскае радыё" - 40 хвілін у тыдзень: аўторак, пятніца з 11.40 да 12.00.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 3-84-14.
Тэлепраграма "Окс-ТБ"
Установы "Рэдакцыя газеты "Светлы шлях"
Адрас: Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул. Танкістаў, 1.
Тэл. 8 (01592) 4-40-40.
E-mail: okstv-news@tut.by
Смаргонскае тэлебачанне "Окс-ТБ" ажыццяўляе сваю дзейнасць з 1997 года.
Рэдакцыя "Окс-ТБ" вырабляе інфармацыйныя, дакументальныя, публіцыстычныя, прэзентацыйныя праграмы і фільмы, рэкламу. Ролікі рэдакцыі трансліраваліся на рэспубліканскіх тэлеканалах.
На працягу 20 гадоў выходзіць у эфір інфармацыйная праграма "Падзеі".
У лістападзе 2009 года рэдакцыя тэлевяшчання "Окс-ТБ" увайшла ў склад Установы "Рэдакцыя газеты "Светлы шлях".
Інфармацыйны выпуск праграмы "Падзеі" ўключае ў сябе навіны рэспублікі, вобласці, раёна, прававыя пытанні, нарысы, сацыяльныя сюжэты, праблемныя рэпартажы, пытанні развіцця і захавання культурнай спадчыны, архітэктурных помнікаў і славутасцей, пытанні заканадаўства, медыцыны, здароўя, інфармацыю і каментары аб спаборніцтвах, сюжэты пра дасягненні спартсменаў і знакамітых землякоў, асвятляюцца тэмы захавання традыцый хрысціянскай веры, духоўных каштоўнасцей, помнікаў архітэктуры і духоўнай спадчыны ў Беларусі, сямейныя каштоўнасці. Таксама ў выпусках праграмы вырабляюцца і трансліруюцца сацыяльныя ролікі, інфармацыя і ролікі камерцыйнага характару.
Тэлепраграма "Окс-ТБ" з 1 лістапада 2016 года пачала сваё тэлевяшчанне на канале "Ліда ТБ", які даступны для ўсіх абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA па Гродзенскай вобласці (111 канал). Навінная перадача "Падзеі" выходзіць у эфір па аўторках і пятніцах у 17.40.
Па-ранейшаму тэлепраграма "Окс-ТБ" трансліруецца ў сетцы кабельнага тэлебачання ТАА «Аксіёма-Сэрвіс» на канале "Мир" у панядзелак (паўтор у аўторак) і чацвер (паўтор у пятніцу) у 18.30. Сюжэты з навіннай перадачы "Падзеі" трансліруюцца на тэлеканале "Беларусь-4".
Хронаметраж праграмы складае 20 хвілін. Перыядычнасць выхаду ў эфір - 2 разы на тыдзень у панядзелак і чацвер у 18.30, з паўторамі праграмы ў аўторак і пятніцу ў 18.30. Таксама выпуск навін можна ўбачыць на сайце shliah.by.